Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 4 па 10 верасня ў ходзе спецпраграмы “Мак” знішчана 5 кг дзікарослага маку. Выяўлены тры трупы, у тым ліку 57-гадовага мужчыны-самазабойцы.

7 верасня ў в. Вязаўніца супрацоўнікамі АДАI спынены аўтамабіль непрацуючага жыхара Ліпеня. У багажніку выяўлена каністра з 18 літрамі афарбаванага бензіну   Аі-92, які выдаткоўваецца выключна для патрэб сельскіх гаспадарак. Па словах вадзіцеля, ён быў набыты ў невядомага за 15 рублёў. На аўтаўладальніка накладзены штраф у памеры 15 базавых велічынь — 345 рублёў.

9 верасня паступіла 3 паведамленні: жыхар в. Ліпень у сварцы пагражаў фізічнай расправай сваёй жонцы; невядомы мужчына спрабаваў з дапамогай палкі выкрасці з балкона кватэры на першым паверсе вопратку; каля в. Камарына знойдзены снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Увага! Па 15 верасня райаддзелам міліцыі праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, у тым ліку ў адносінах да пажылых грамадзян.

РАСК

4 верасня ў дачным доме СТ “Разліў” нецвярозы гаспадар нажом нанёс цяжкія цялесныя пашкоджанні свайму госцю.

28-гадовы раней судзімы асіпаўчанін скраў з дома сваёй маці музычны цэнтр коштам 200 руб.

Пракуратурай раёна распачата справа ў дачыненні да жыхара райцэнтра, які ў чэрвені-ліпені сістэматычна збіваў жонку.

258 рублёў выкралі ў красавіку 2015 года дзве службовыя асобы сельгаспрадпрыемства раёна шляхам складання фіктыўных нарадаў на здзельную працу.

Раней судзімы мясцовы жыхар украў 70 метраў меднага зварачнага кабелю з двара дачнага дома ў в. Свіслач, які належыць бабруйчаніну.

ДАI

Папярэджана 125 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 6 нецвярозых вадзіцеляў, 24 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 27 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 9 ДТЗ з матэрыяльным уронам.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 16 чалавек, якія парушылі ПДР, 8 — што з’яўляліся ў грамадскіх месцах ў нецвярозым выглядзе, па 1 — за ўчыненне дробных крадзяжу і хуліганства.

РАНС

На мінулым тыдні правераны стан пажарнай бяспекі ў 467 домаўладаннях, праінструктавана 529 грамадзян.

IАЖіРС

Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Власть

Из фонда Президента выделено более 3,6 млн рублей на реставрацию храмов в Жировичах и Будславе

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Власть

Руководство министерств, СМИ, местной вертикали и посольств. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем