Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

 РАУС

У перыяд з 7 па 13 ліпеня зарэгістравана 3 крадзяжы, па аднаму чалавеку затрымана за захаванне спірту і марыхуаны. Знойдзены два трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці. Раскрыты раней здзейсненыя злачынствы. Выяўлена месцазнаходжанне грамадзяніна, які ўхіляўся ад выплаты аліментаў.

12 ліпеня ў 16 гадзін на 102 км аўтадарогі Мінск-Гомель паблізу в. Камарын быў затрыманы жыхар Уздзенскага раёна, які на аўтамабілі «Вольва” ТАА «Трансспецаўтатранс» перавозіў піламатэрыялы без суправаджальных дакументаў на агульную суму 24.620.000 рублёў.

РАСК

Узбуджана 12 крымінальных спраў, у тым ліку 7 — за крадзеж маёмасці: бензагенератара (кошт амаль 5 млн. руб.) ПУП «Адисема», асабістых рэчаў з аўтамабіляў грамадзян, піламатэрылаў ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” (9,9 млн.).

Узбуджана таксама крымінальная справа ў адносінах да жывёлавода АСВК «Калгас «Ясень», які быў пазбаўлены права на кіраванне любымі транспартнымі сродкамі, але ў сярэдзіне чэрвеня ў стане алкагольнага ап’янення ехаў на матацыкле.

ДАI

Спынена 148 парушэнняў правіл дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 25 парушальнікаў хуткаснага рэжыму і п’яны вадзіцель. Адбылося 7 ДТЗ, у тым ліку адно — з пацярпелымі.

10 ліпеня каля трох гадзін дня 27-гадовы непрацуючы жыхар в. Ляўкі Старадарожскага раёна на трактары «МТ-25» на аўтадарозе Дрычын-Заняцечча не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет, перакуліўся і загінуў. У выніку ДТЗ пасажырка — непрацуючая жыхарка Крамка — атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталізавана.

АУСТ

Складзена 66 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 56 цягнікоў, у якіх выяўлена і высаджана 5 правапарушальнікаў. Затрыманы злачынца, які знаходзіўся ў вышуку. Знішчана 6,5 кг канопляў.

РАНС

9 ліпеня ў выніку пажару ў жылым доме па вуліцы Дзяржынскага ў Асіповічах загінуў 39-гадовы грамадзянін.

IАЖіРС

Складзены пратакол на аматара незаконна парыбачыць на беразе Свіслачы.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем