Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС
За тыдзень у ходзе спецыяльнай праграмы “Мак” выяўлена і знішчана 12,6 кг дзікарослых канопляў. 4 ліпеня паступіла паведамленне ад начальніка вартавой аховы АЗАА аб выкраданні невядомымі з тэрыторыі прадпрыемства 8 панэляў ад кабін аўтамабіля МАЗ. Устаноўлена асоба мужчыны, цела якога ў стадыі раскладання было выяўлена паблізу в. Літвінава: грамадзянін 1960 г.н. без пэўнага месца жыхарства. Раней судзімы сельскі жыхар, які знаходзіцца на ўліку ў урача-нарколага і ўжо праходзіў прымусовае лячэнне ў ЛПП, увечары 7 ліпеня збіў і спрабаваў задушыць падушкай сваю маці.
РАСК
Узбуджана крымінальная справа па заяве мінчаніна, у якога ноччу 30 чэрвеня ў кафэ “Транзіт” была выкрадзена сумка з каштоўнасцямі, пакінутая без нагляду.
На АЗС, якая знаходзіц-ца на трасе Мінск-Гомель, 62-гадовы вадзіцель прыватнага прадпрыемства, з’яўляючыся матэрыяльна адказнай асобай, выкраў 200 л дызпаліва.
Неўстаноўленыя хуліганы пашкодзілі металічную агароджу абеліска на яўрэйскіх могілках па вул. Казлоўскай, прычыніўшы шкоду на суму звыш 73 рублёў.
ДАI
Папярэджана 90 парушэнняў ПДР, прыцягнута да адказнасці 9 вадзіцеляў, што не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму, 2 нецвярозыя за рулём і столькі ж не маючых права кіравання транспартным сродкам, 3 пешаходы і веласіпедысты, якія ў цёмны час сутак знаходзіліся на праезнай частцы без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 6 ДТЗ.
АУСТ
Заведзена крымінальная справа па факце крадзяжу. У ходзе спецпраграмы “Мак” выяўлена і знішчана 34,7 кг дзікарослага маку. Устаноўлена месцазнаходжанне асобы ў вышуку, складзена 43 адміністрацыйныя пратаколы, суправоджана 56 цягнікоў, з якіх знята 3 правапарушальнікі.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 18 чалавек, у тым ліку 7 за з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 2 і 3 — што ўчынілі дробныя крадзяжы і хуліганства.
РАНС
У ноч на 5 ліпеня ў п. Татарка загарэўся дачны дом. Выратаваны хлявы, размешчаныя на адлегласці 5 м. У суботу пажар здарыўся ў аг.Вяззе: у нежылым доме агнём знішчаны дах і маёмасць, сур’ёзна пацярпелі сцены.
IАЖіРС
Складзена па 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства і лесакарыстання.