Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У ходзе спецыяльнай праграмы “Мак” выяўлена і знішчана 38,2 і 1,5 кг дзікарослых канопляў і маку. 22 чэрвеня на тэрыторыі цэнтральнага рынку знойдзены вучэбны артылерыйскі снарад, эвакуіравана 5 чалавек персаналу. З фермы ў Пратасевічах выкрадзена 18 чыгунных рашотак. Жыхар в. Вялікая Грава паведаміў, што 27 студзеня раней судзімы грамадзянін пад выглядам куплі падманным шляхам завалодаў аўтамабілем “ВАЗ”. Асіпаўчанін у ноч на 25 чэрвеня пазбавіўся тэхнічна няспраўнага матацыкла “Ява”, па падазрэнні ў крадзяжы якога затрыманы трое непаўналетніх.

РАСК

Сельскі жыхар у сярэ-дзіне мая ў ходзе сваркі абліў жонку кіпенем з электрачайніка, прычыніўшы апёк 20% цела, і 19 чэрвеня ў выніку ўскладненняў 39-гадовая жанчына памерла.

Па матэрыялах АБЭЗ заведзена справа ў дачыненні прадаўца райста: выконваючы абавязкі загадчыка крамы, тая з лютага па май 2016 года выкрадала грошы з касы.

Пракуратурай раёна распачата крымінальная справа супраць асіпаўчаніна, які збіваў сужыцельку.

У нядзелю каля гадзіны ночы ля кафэ “Навігатар” жыхар в. Забалацце нажом нанёс пранікальныя раненні брушной поласці двум маладым людзям, якія былі шпіталізаваны.

ДАI

Папярэджана 140 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці 7 нецвярозых вадзіцеляў, 25 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 15 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 6 ДТЗ.

АУСТ

Устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб у вышуку, складзена 87 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 57 цягнікоў, з якіх знята 7 правапарушальнікаў. У ходзе спецыяльнай праграмы “Мак” выяўлена і знішчана 3,4 і 13,3 кг дзікарослых канопляў і маку.

Дэпартамент аховы

Па 7 чалавек прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР і з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым вы-глядзе, па 3 — за здзяйсненне дробных крадзяжоў і іншыя правапарушэнні.

РАНС

У нядзелю адбыўся пажар лазні ў п. Савецкім. Знішчана перакрыцце парыльнага памяшкання, пашкоджаны сцены.

IАЖіРС

Складзены адміністрацыйны пратакол за крадзеж рыбы.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем