Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС
Выяўлены два трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. У перыяд з 12 па 18 чэрвеня ў ходзе спецыяльнай праграмы “Мак” знішчана 1,5 кг дзікарослага маку.
РАСК
Узбуджана 2 крымінальныя справы па крадзяжах мабільных тэлефонаў.
Асіпаўчанка, маючы намер купіць адзенне, пералічыла праз інфакіёск 200 рублёў на рахунак мабільнага тэлефона, а затым дала неўсталяванай асобе код асабістага кабінета. Невядомы грошы атрымаў, але тавар жанчыне так і не прадставіў.
2 металічныя трубы і кавадлу скраў з двара дома ў аг. Ліпень раней судзімы жыхар райцэнтра.
Шляхам падбору ключа з хлява ў СТ “Ясень” неўсталяванай асобай выкрадзены металічныя і іншыя вырабы на 470 рублёў.
Пракуратурай раёна распачата справа ў дачыненні да 21-гадовага жыхара в. Зборск, які са студзеня па май сістэматычна збіваў уласнага бацьку.
ДАI
Папярэджана 125 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 14 пешаходаў і веласіпедыстаў, нецвярозы аўтамабіліст і 28, якія перавышалі дапушчальную хуткасць. Адбылося 10 ДТЗ.
Нагадваем: з красавіка пасведчанне трактарыста-машыніста не дае права кіравання мапедам!
АУСТ
Складзена 72 адміністрацыйныя пратаколы, устаноўлена месцазнаходжанне 3 асоб у вышуку. Суправоджана 42 цягнікі. У ходзе спецпраграмы “Мак” выяўлена і знішчана 12,8 кг дзікарослага маку.
Увага! 23 чэрвеня — прафілактычная акцыя “Цягнік цвярозасці”, накіраваная на прафілактыку п’янства і папярэджанне супрацьпраўных дзеянняў на чыгунцы.
Дэпартамент аховы
9 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, 8 — з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, па аднаму — за здзяйсненне дробных хуліганства і крадзяжу, 3 — за іншыя правапарушэнні. Заведзена крымінальная справа.
РАНС
Ноччу 15 чэрвеня ў в. Ясень загарэўся жылы дом, у якім агнём знішчаны дах, дашчаная прыбудова, пашкоджаны перакрыцце і сцены. Выратавана 6 суседніх хлявоў.
IАЖіРС
Складзены адміністрацыйны пратакол за крадзеж рыбы і 7 — за парушэнне правілаў рыбалоўства.