Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

З 5 па 11 чэрвеня ў ходзе спецыяльнай праграмы “Мак” знішчана 1,2 кг дзікарослых канопляў. Выяўлены 3 трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. Пры правядзенні земляных и сельскагаспадарчых работ у в. Вялікая Гарожа знойдзены снарад і 3 ручныя гранаты, паблізу в. Азярышча — снарад часоў вайны. У бальніцу дастаўлены 68-гадовая вясковая жыхарка і 26-гадовая асіпаўчанка, збітыя нецвярозымі сынам і сужыцелем. Праводзіцца праверка па паведамленнях аб крадзяжы 5 металічных слупоў паблізу СТ «Баравінка».

РАСК

Нецвярозы непрацуючы грамадзянін 28 мая пашкодзіў 3 бетонныя пліты агароджы прыватнага дома ў райцэнтры.

Раней несудзімы жыхар в. Вяззе захоўваў дома  1,38 г асабліва небяспечнага наркатычнага сродку марыхуаны.

Распачата крымінальная справа ў дачыненні загадчыцы жывёлагадоўчай фермы, якая ў 2015 годзе ўнесла загадзя лжывыя звесткі ў дакументы і склала фіктыўны нарад на здзельную працу. Страты кампенсаваны.

ДАI

Папярэджана 173 парушэнні ПДР, прыцягнуты да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі, 20 пешаходаў і веласіпедыстаў, столькі ж парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося 7 ДТЗ.

Увага! Па 22 чэрвеня праводзіцца комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў стане ап’янення і не маючых права кіравання транспартным сродкам.

АУСТ

Заведзена крымінальная справа па факце захоўвання асабліва небяспечнага наркатычнага сродку. Устаноўлена месцазнаходжанне асобы ў вышуку, складзена 64 адміністрацыйныя пратаколы, суправоджана 24 цягнікі, з аднаго з якіх зняты правапарушальнік.

РАНС

У выніку пажараў 5 і 10 чэрвеня пашкоджаны балкон кватэры на вул. Абросімава і маёмасць і перакрыцце дома ў в. Майсеевічы Дрычынскага сельсавета.

Увага! У перыяд летніх канікул праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя “Кані-кулы без дыму і агню”.

IАЖіРС

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да асіпаўчаніна, які ў перыяд забароны лоўлі судака здабыў 13 рыбін, чым нанёс шкоду навакольнаму асяроддзю на суму 5382 рублі.

Складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў за крадзеж сажалкавай рыбы, па аднаму — за незаконную вывазку драўніны, парушэнне правілаў рыбалоўства і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка інспекцыі.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем