Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 9 па 15 чэрвеня зафіксавана 10 крадзяжоў і 9 парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства. Скончыў жыццё самазабойствам 18-гадовы жыхар в. Малая Гарожа. Затрыманы 2 даўжнікі, якія ўхіляліся ад выплаты запазычанасці. Раскрыта 2 раней здзейсненыя крадзяжы.

Падчас правядзення аперацыі «Мак» ліквідаваны плантацыі маку і канопляў, якія стварылі на ўласных прысядзібных участках жыхары в. Каменічы і Слабада.

Праводзіцца праверка па факце перавозкі без дакументаў дзвярэй на суму 47,2 млн. руб.

12 чысла ў краме № 7 ААТ «Гандаль» жанчына ўкрала 4 пляшкі гарэлкі і паспела знікнуць да таго, як прапажу маёмасці заўважылі прадаўцы. Зламысніцу — раней ужо судзімую за крадзеж 19-гадовую бабруйчанку  — удалося затрымаць на наступны дзень.

У ноч з 13 на 14 чэрвеня з ахоўваемай тэрыторыі пункта тэхабслугоўвання ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас» было ўкрадзена тэхналагічнае абсталяванне коштам каля 8 млн. руб.

Увага! У перыяд з 16 па 22 чэрвеня на тэрыторыі раёна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па прадухіленні рэцыдыўнай злачыннасці сярод раней судзімых асоб.

РАСК

Узбуджана 12 крымінальных спраў, у тым ліку па факце нападзення 36-гадовага асіпаўчаніна на фельчара Асіповіцкай хуткай медыцынскай дапамогі. Раней не судзімы мужчына знаходзіўся ў стане цяжкага алкагольнага ап’янення, і машына «хуткай дапамогі» вязла яго ў райбальніцу. Па дарозе пацыент пачаў праяўляць агрэсіўнасць і ўдарыў медработніка кулаком у твар.

ДАI

Спынена 183 парушэнні правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 76 вадзіцеляў-«ліхачоў» і 11 — у стане алкагольнага ап’янення. Адбылося 5 ДТЗ. Усе — з-за няўважлівасці пры манеўраванні на стаянках. Самая недарэчная аварыя адбылася на АЗС № 56: сутыкнуліся дзве машыны, якія ад’язджалі ад паліўных тэрміналаў.

Увага! На працягу гэтага тыдня АДАI робіць акцэнт на выяўленне вадзіцеляў, якія садзяцца за руль у нецвярозым стане альбо без правоў.

АУСТ

Складзены 73 адміністрацыйныя пратаколы. Затрыманы 2 злачынцы, на якіх быў аб’яўлены вышук.

IАЖіРС

Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці  4 браканьеры-рыбакі. Перасечана спроба перавозкі драўніны без належных дакументаў.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем