Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Выяўлена 4 трупы, у іх ліку цела мужчыны, што скончыў жыццё самагубствам. 10 красавіка паступіла паведамленне ад пенсіянера, інваліда па зроку, які пражывае ў в. Крамок: у яго дом прыйшлі дзве невядомыя жанчыны і прадалі 2 коўдры за 600 руб. Вечарам таго ж дня ў адной з піцейных устаноў затрыманы 26-гадовы асіпаўчанін, які падчас канфлікту пагражаў жанчыне-бармэну пнеўматычным пісталетам. У ноч на 12 красавіка з бака аўтамабіля “МАН”, які знаходзіўся на неахоўваемай стаянцы, невядомай асобай выкрадзена 166,76 л дызельнага паліва на суму звыш 211 руб. Непрацуючага жыхара Жорнаўкі сужыцелька двойчы ўдарыла па галаве алюмініевай трубой; у Зборску мужчыну збіў нецвярозы раней судзімы брат.

РАСК

14 красавіка заведзена крымінальная справа ў дачыненні да раней судзімага мужчыны, які выклаў у сацыяльнай сетцы 4 відэафайлы, што ўтрымліваюць прыкметы прапаганды расізму.

Жыхар в. Чучча, пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі на 5 гадоў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення ехаў на мапедзе без рэгістрацыйных знакаў.

ДАI

Папярэджана 86 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 4 нецвярозыя вадзіцелі, 7 ліхачоў, 20 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 6 ДТЗ.

Увага! Па 27 красавіка праводзяцца мерапрыемствы па кантролі за практычным навучаннем ваджэнню “Вучэбны аўтамабіль”, па 28 чысло — комплекс прафмерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам мотатранспарту і веласіпедыстаў.

АУСТ

Складзена 70 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзена асоба, на якую аб’яўлены вышук, суправоджана 75 цягнікоў, з іх знята 8 правапарушальнікаў. Канфіскаваны самагонны апарат.

РАНС

Увага! «За бяспеку разам» — пад такой назвай па 28 красавіка праходзіць рэспубліканская акцыя, накіраваная на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнку гатоўнасці тэрыторый да вяснова-летняга пажаранебяспечнага перыяду.

IАЖіРС

Складзены адміністрацыйны пратакол за незаконны вываз драўніны, па 3 — за парушэнне правілаў рыбалоўства і збор мядзведжай цыбулі, 2 — за гандаль ёй.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость