Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Выяўлена 4 трупы, у іх ліку цела мужчыны, што скончыў жыццё самагубствам. 10 красавіка паступіла паведамленне ад пенсіянера, інваліда па зроку, які пражывае ў в. Крамок: у яго дом прыйшлі дзве невядомыя жанчыны і прадалі 2 коўдры за 600 руб. Вечарам таго ж дня ў адной з піцейных устаноў затрыманы 26-гадовы асіпаўчанін, які падчас канфлікту пагражаў жанчыне-бармэну пнеўматычным пісталетам. У ноч на 12 красавіка з бака аўтамабіля “МАН”, які знаходзіўся на неахоўваемай стаянцы, невядомай асобай выкрадзена 166,76 л дызельнага паліва на суму звыш 211 руб. Непрацуючага жыхара Жорнаўкі сужыцелька двойчы ўдарыла па галаве алюмініевай трубой; у Зборску мужчыну збіў нецвярозы раней судзімы брат.

РАСК

14 красавіка заведзена крымінальная справа ў дачыненні да раней судзімага мужчыны, які выклаў у сацыяльнай сетцы 4 відэафайлы, што ўтрымліваюць прыкметы прапаганды расізму.

Жыхар в. Чучча, пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі на 5 гадоў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення ехаў на мапедзе без рэгістрацыйных знакаў.

ДАI

Папярэджана 86 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 4 нецвярозыя вадзіцелі, 7 ліхачоў, 20 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 6 ДТЗ.

Увага! Па 27 красавіка праводзяцца мерапрыемствы па кантролі за практычным навучаннем ваджэнню “Вучэбны аўтамабіль”, па 28 чысло — комплекс прафмерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам мотатранспарту і веласіпедыстаў.

АУСТ

Складзена 70 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзена асоба, на якую аб’яўлены вышук, суправоджана 75 цягнікоў, з іх знята 8 правапарушальнікаў. Канфіскаваны самагонны апарат.

РАНС

Увага! “За бяспеку разам” — пад такой назвай па 28 красавіка праходзіць рэспубліканская акцыя, накіраваная на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнку гатоўнасці тэрыторый да вяснова-летняга пажаранебяспечнага перыяду.

IАЖіРС

Складзены адміністрацыйны пратакол за незаконны вываз драўніны, па 3 — за парушэнне правілаў рыбалоўства і збор мядзведжай цыбулі, 2 — за гандаль ёй.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем