Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС
Выяўлены труп без прыкмет гвалтоўнай смерці. 4 красавіка ў в. Ясень пры правядзенні земляных работ знойдзены снарад часоў вайны. Праводзіцца праверка па 2 фактах звароту ў ЦРБ нецвярозых грамадзян з траўмамі, у тым ліку нажавымі, атрыманымі ў ходзе сварак. Каля 2 гадзін ночы 8 красавіка ў райаддзел міліцыі паступіла паведамленне ад пенсіянеркі, якая заўважыла, што ў доме па вул. Бабруйскай хтосьці ходзіць з ліхтарыкам. Нарадам Департамента аховы ў двары дома затрыманы двое мужчын, у якіх была канфіскавана выкрадзеная маёмасць. У ходзе СКМ “Арсенал” грамадзянамі добраахвотна выдадзена 3 адзінкі зброі і 28 патронаў, супрацоўнікамі выяўлена і канфіскавана 2 адзінкі зброі, ануляваны дазвол на захоўванне і нашэнне зброі, адзін грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
РАСК
Крымінальная справа ўзбуджана ў дачыненні да двух непаўнагадовых асіпаўчан, навучэнцаў Кастрычніцкага дзяржпрафліцэя, якія пашкодзілі маёмасць на аўтобусных прыпынках паблізу в. Булгары, чым нанеслі ДРБУ-199 шкоду на 305 руб.
Непрацуючы жыхар в. Малая Гарожа пагражаў забойствам былой жонцы.
Асіпаўчанка скрала мабільны тэлефон у знаёмай, з якой распівала спіртное; жыхар Лапічаў пасля сумеснай папойкі выкраў у аднавяскоўца маёмасць на суму звыш 222 руб.
Раней несудзімы жыхар райцэнтра захоўваў па месцы жыхарства 2,7017 г асабліва небяспечнага наркатычнага сродку — марыхуаны.
8 красавіка на могілках каля в. Каменічы з надмагілляў выкрадзены 4 металічныя крыжы коштам 200 руб. кожны.
ДАI
Папярэджана 138 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці нецвярозы вадзіцель, 66 парушальнікаў хуткаснага рэжыму і 10 пешаходаў і веласіпедыстаў. У перыяд з 7 па 9 красавіка пры масіраванай адпрацоўцы трасы Мінск-Гомель зафіксавана 57 фактаў парушэння ПДР, 53 — хуткасці і выяўлены грамадзянін, што знаходзіўся ў вышуку.
Увага! 16 і 19 красавіка з 8 да 20 гадзін на трасе М5 каля павароту на в. Смык будуць размешчаны мабільныя датчыкі кантролю хуткасці.
АУСТ
Складзена 49 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзена 3 асобы ў вышуку. Суправоджана 54 цягнікі, з іх знята 10 правапарушальнікаў. У ходзе СКМ “Арсенал” грамадзянамі добраахвотна выдадзена 1 ружжо і 150 г пораху.
IАЖіРС
Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да непрацуючага жыхара в. Чучча, які 23 сакавіка незаконна здабыў 73 рыбіны, чым прычыніў шкоду навакольнаму асяроддзю ў памеры 3201 руб. 2 кап. Складзена 4 і 2 адміністрацыйныя пратаколы за збор мядзведжай цыбулі і гандаль ёй, 1 — за незаконную рыбалку.