Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Выяўлены труп жанчыны без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. 8 сакавіка трое нецвярозых навучэнцаў прафесійна-тэхнічнага каледжа зламалі каля 20 метраў драўлянага плота ля паштовага аддзялення ў Свіслачы. У гэты ж дзень неаднаразова судзімы жыхар в. Дзераўцы спрабаваў здзейсніць крадзеж з аўтамабіляў, што знаходзіліся на стаянцы УКП ЖКГ, і пры затрыманні пагражаў нажом супрацоўнікам міліцыі.

РАСК

Асіпаўчанін, які пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, у нецвярозым стане быў затрыманы за рулём аўтамабіля.

Узбуджаны 2 крымінальныя справы па фактах крадзяжоў з аўтамабіляў і 1 — спробе падобнага.

41 банку мясных кансерваў на суму звыш 107 рублёў спрабаваў скрасці праз незачыненыя дзверы дома ў райцэнтры раней судзімы жыхар Пратасевіч.

Памяшканне для вырошчвання канопляў і 6 скруткаў з марыхуанай агульнай вагой 16,98 г выяўлены ў ходзе санкцыянаванага агляду ў доме раней не судзімага жыхара в. Смык.

ДАI

Папярэджана 90 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 13 пешаходаў, 2 нецвярозыя аўтамабілісты і 7, якія перавышалі дапушчальную хуткасць руху. Адбылося 7 ДТЗ.

Увага! Па 17 сакавіка праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань бачным — будзь у бяспецы!”, накіраваная на прафілактыку і папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, папулярызацыю выкарыстання святлоадбіваючых элементаў у цёмны час сутак. Калі заўважылі на праезнай частцы нецвярозага пешахода або веласіпедыста — неадкладна тэлефануйце па 102!

АУСТ

Зарэгістраваны 21 матэрыял аб здарэннях, складзена 56 адміністрацыйных пратаколаў, устаноўлена месцазнаходжанне 8 асоб у вышуку. Суправоджана 40 цягнікоў, з якіх знята 2 правапарушальнікі.

Увага! 15-16 сакавіка праводзіцца СКМ “Вышук”, накіраваны на ўстанаўленне месца знаходжання без вестак зніклых грамадзян, на вышук абвінавачаных, якія схаваліся, а таксама даўжнікоў усіх катэгорый.

IАЖіРС

Складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў па фактах парушэння правілаў рыбалоўства.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость