Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Выяўлены 2 трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. Высвятляюцца абставіны нанясення колатай раны раней судзімаму жыхару в. Верайцы, які знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам. 24 студзеня ў дваровай пабудове, якая належыць несудзімаму жыхару в. Акцябр, супрацоўнікамі АНіСГЛ знойдзена скрынка з рэчывам расліннага паходжання. У гэты ж дзень паступіла паведамленне аб знікненні   80 м меднага кабелю з тэлефоннай вышкі, размешчанай паблізу в. Ручэй.

РАСК

Узбуджаны 2 крымінальныя справы па фактах крадзяжу маёмасці жанчынамі: адна з іх пасля сумеснага распіцця спіртнога выкрала 300 рублёў у жыхара Малінаўкі, другая, знаходзячыся ў кватэры пенсіянера, скрала мабільны тэлефон гаспадара.

Пры асабістым даглядзе ў работніцы рэстарана, адбываючай пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу, канфіскавана 0,8996 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва.

4 вуды коштам 50 рублёў выкралі з дачнага дома паблізу в. Ніччо раней судзімы 20-гадовы грузчык прыватнага прадпрыемства і 3-курснік каледжа.

Заведзена справа ў дачыненні да грамадзяніна, які, знаходзячыся на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС, з мэтай ухілення ад прэвентыўнага нагляду 28 кастрычніка 2016 года пакінуў месца жыхарства і пражываў на тэрыторыі Расіі.

У ГЦ “Магніт” невядомы выкраў 220 рублёў з сумкі пенсіянеркі.

Пацярпела ад зладзеяў яшчэ адна жыхарка райцэнтра: з яе кватэры выкрадзены ювелірныя вырабы коштам 380 руб.

ДАI

Папярэджаны 92 факты парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнуты 24 пешаходы і п’яны вадзіцель. Адбылося 8 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі.

АУСТ

Зарэгістравана 17 здарэнняў, складзены 93 адміністрацыйныя пратаколы, устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб у вышуку, выяўлены 2 факты незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі і канфіскавана  1,5 л спіртнога. Суправоджана 56 цягнікоў, з якіх знята 5 правапарушальнікаў.

Дэпартамент аховы

3 чалавекі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, 8 — з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах, 3 — здзяйсненне дробнага хуліганства, 6 — за іншыя правапарушэнні.

РАНС

Увага! З 1 лютага з мэтай прадухілення пажараў і гібелі людзей пройдзе рэспубліканская акцыя “Бяспека — у кожны дом!”.

IАЖіРС

Складзены 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання і 2 — рыбалоўства.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем