Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У панядзелак паступіла паведамленне аб крадзяжы 6 трубак руберойду з тэрыторыі ЗТАА “Дахавы завод ТэхнаНIКОЛЬ”.

6 снежня шпіталізаваны жыхар райцэнтра, якога збіў швагер, што мае ўжо 8 судзімасцяў. На наступны дзень брыгадай хуткай дапамогі ў бальніцу дастаўлены адразу тры чалавекі: пенсіянеру са Свіслачы рэзаныя раны нанеслі двое 25-гадовых мужчын; асіпаўчанку пасля сумеснага распіцця спіртнога нажом ударыў жыхар Прудка; нож стаў прыладай злачынства і ў Карытным, дзе адбыўся канфлікт паміж нецвярозымі аднавяскоўцамі.

РАСК

Дзве крымінальныя справы ўзбуджаны ў дачыненні раней судзімага асіпаўчаніна: будучы на 5 гадоў пазбаўленым права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, ён ў нецвярозым выглядзе за-трыманы за рулём аўтамабіля.

Непрацуючы мужчына спрабаваў скрасці бутэльку гарэлкі ў краме ТАА «Еўрагандаль» па вул. Рабоча-Сялянскай.

ДАI

Папярэджана 132 парушэнні ПДР, прыцягнуты да адказнасці 9 ліхачоў, 34 пешаходы і веласіпедысты, 20 аўтамабі-лістаў, якія выкарыстоў-валі летнія шыны. Адбылося 12 ДТЗ.

Увага! Па 22 снежня праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне парушэнняў правілаў праезду чыгуначных пуцей.

АУСТ

Складзена 15 матэрыялаў аб здарэннях і 75 адміністрацыйных пратаколаў. Канфіскавана 0,6 л алкаголю. Устаноўлена месцазнаходжанне грамадзяніна, які знаходзіўся ў вышуку. Суправоджана 46 цягнікоў, з якіх знята 2 правапарушальнікі.

Увага! 15 снежня ў мэтах інфармавання насельніцтва аб прыма-емых мерах па прафілактыцы правапарушэнняў, правілах паводзін і мерах бяспекі на транспарце, давядзення асноўных патрабаванняў да правозу багажу і парадку нагляду грама-дзян на аб’ектах транспарту пройдзе прафілактычная акцыя “Га-дзIна пасажыра”.

Дэпартамент аховы

6 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за з’яўленне ў грамадскіх месцах ў нецвярозым выглядзе, 2 — парушэнне правілаў дарожнага руху, па 2 — здзяйсненне дробных крадзяжоў і хуліганства.

IАЖіРС

Па фактах незаконных здабычы лася і палявання заведзена крымінальная справа і складзены адмі-ністрацыйны пратакол адпаведна.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем