Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 28 лістапада па 4 снежня здзейснена 5 крадзяжоў. 28 чысла ў Цэлі шляхам вольнага доступу з лесвічнай пляцоўкі пад’езда аднаго з дамоў невядомая асоба ўкрала дарожны веласіпед “VEKTOR”. На наступны дзень у жыхаркі Лапіч 47-гадовым аднавяскоўцам былі скрадзены электраінструменты коштам 450 рублёў. Пацярпела яшчэ адна грамадзянка з гэтай вёскі — двое непрацуючых землякоў вынеслі з яе гаража металічныя рэйкі. 3 снежня ў магазіне “Еўраопт” па вул. Рабоча-Сялянскай спрабаваў адкрыта ўкрасці бутэльку гарэлкі непрацуючы асіпаўчанін 1971 г.н.

РАСК

Узбуджана 8 крымінальных спраў, у тым ліку ў адносінах да непрацуючага, раней судзімага жыхара Лукі, які 20 кастрычніка каля 17.30 праз акно ў доме па вул. Куйбышава ў Асіповічах выкраў тэлевізар “Panasonic”.

ДАI

Выяўлена 95 фактаў парушэння ПДР, прыцягнуты да адказнасці 2 п’яныя вадзіцелі, 9 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 29 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 11 ДТЗ.

АУСТ

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 69 правапарушальнікаў. Су-праводжана 34 цягнікі, з якіх знята 6 грамадзян. Устаноўлены 3 асобы, якія знаходзіліся ў вышуку.

30 лістапада ў 16.05 40-гадовы жыхар п. Сасновы, кіруючы аўтамабілем “ВАЗ”, праязджаючы цераз чыгуначны пераезд, на якім працавала светлавая і гукавая сігналізацыя, сутыкнуўся з цеплавозам. У выніку ДТЗ вадзіцель атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму і іншыя цялесныя пашкоджанні.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 18 чалавек, у тым ліку 6 — за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым выглядзе, 4 — парушэнне ПДР, 3 — дробныя крадзяжы, 2 — хуліганства. Узбуджаны      2 крымінальныя справы.

РАНС

29 лістапада агнём знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце і маёмасць лазні ў Каменічах.

3 снежня адбылося ўзгаранне групы гаспадарчых пабудоў па вул. Цэнтральнай у Замошшы. У выніку пажару знішчаны дах на плошчы 150 м2, пашкоджаны перакрыцці, сцены збудаванняў.

4 чысла загарэўся дом па вул. Прыгараднай у Ялізаве. Нанесена шкода шыфернаму даху, маёмасці, сценам і столі ў доме.

РАНС папярэджвае: пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм у выніку парушэння правіл пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да свят, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі — мэта рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год”, якая будзе праходзіць у Асіповіцкім раёне з 5 па 30 снежня.

IАЖіРС

Складзены 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл лесакарыстання і 1 — за незаконную рыбалку.

 

Последние новости

Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем