Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 21 па 27 лістапада выяўлены 2 трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. 23 чысла паступіла паведамленне ад адміністрацыі завода аўтаагрэгатаў аб тым, што вартавой аховай пры спробе вывазу адыходаў каляровых металаў затрыманы трое работнікаў прадпрыемства. Шкода — 416,6 рубля. У бальніцу ў ноч на 24 лістапада з в. Карытнае дастаўлены мужчына, якому цялесныя пашкоджанні нажом нанёс непрацуючы брат; на наступны дзень — асіпаўчанін, якому сужыцелька разрэзала нажом шчаку.

РАСК

Узбуджана крымінальная справа супраць асіпаўчаніна, які прад’явіў супрацоўнікам ДАI падроблены сертыфікат аб праходжанні дзяржтэхагляду транспартнага сродку.

Ноччу 26 лістапада на вул. Сумчанкі двое раней судзімых асіпаўчан, размахваючы нажамі, беспадстаўна з хуліганскіх памкненняў выказвалі пагрозы ў адрас трох маладых людзей.

ДАI

Папярэджана 140 фактаў парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнуты нецвярозы вадзіцель, 16 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 27 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 4 ДТЗ.

27 лістапада ў 18.20 на 93 км шашы Мінск-Гомель паблізу в. Верайцы асіпаўчанін не ўлічыў пагодныя і дарожныя ўмовы, у выніку чаго “Фольксваген” з’ехаў у кювет і перакуліўся. Вадзіцель і пасажырка з траўмамі шпіталізаваны.

ДАI нагадвае: У перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка транспартныя сродкі абавязаны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Адказнасць за парушэнне — штраф да 0,5 базавай велічыні.

АУСТ

Зарэгістравана 14 здарэнняў, складзена 76 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 98 цягнікоў, з якіх знята 12 правапарушальнікаў. Устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб у вышуку, затрыманы 3 грамадзяніны цыганскай нацыянальнасці.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 16 чалавек, у тым ліку 2, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 4 парушальнікі ПДР і па 1 — здзейсніўшых дробныя крадзяжы і хуліганства.

РАНС

24 лістапада агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцце і сцены дома па вул. Фабрычнай на ст. Ясень.

Увага! Па 30 лістапада працягваецца рэспубліканская акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!”

IАЖіРС

Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за незаконную рыбалку, 1 — паляванне.

Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні жыхара Бабруйска, які 27 кастрычніка на рацэ Свіслач паблізу аг. Вяззе незаконна здабыў 17 асобін судака, якія не дасягнулі прамысловай меры, чым нанёс шкоду навакольнаму асяроддзю ў памеры 2142 рублі.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем