Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 26 мая па 1 чэрвеня зафіксавана 4 крадзяжы, угон аўтамабіля. Устаноўлена месцазнаходжанне 2 даўжнікоў, якія ўхіляліся ад выплаты запазычанасці, і столькі ж збегшых ад суда злачынцаў. Раскрыты раней здзейснены крадзеж.

Канфіскавана каля 850 літраў спіртаўтрымліваючых вадкасцей.

Вядзецца праверка па фактах перавозкі без належных дакументаў профіляў для вырабу шклопакетаў на суму каля 14,5 млн. рублёў і імпартных прадуктаў харчавання коштам звыш 80 млн. рублёў.

Скончыў жыццё самазабойствам непрацуючы 57-гадовы жыхар в. Вязаўніца.

У ноч на 27 чысло з МТФ у в. Папоўка СВК «Калгас «Лапічы» знік конь.

31 мая з пранікаючым нажавым раненнем у жывот у ЦРБ дастаўлена непрацуючая 50-гадовая ялізаўчанка. Пацярпелая на момант інцыдэнту знаходзілася ў стане алкагольнага  ап’янення, атрымала небяспечнае цялеснае пашкоджанне падчас сваркі з 20-гадовай дзяўчынай.

РАСК

Узбуджана 11 крымінальных спраў. У тым ліку па фактах крадзяжу маёмасці на суму 2,8 млн. рублёў з салона аўтамабіля, размешчанага на штрафной стаянцы ДУКВП «Райсэрвіс»; захавання псіхатропных рэчываў, неабходных для вырабу наркаўтрымліваючых курыцельных сумесяў — «спайсаў»; крадзяжу 141 тыс. рублёў з кішэні п’янага пенсіянера, які спаў у двары шматпавярховага дома па вул. Сацыялістычнай жанчынай, ужо адбываючай пакаранне па месцы жыхарства за крадзеж; сістэматычнага нанясення пабояў мужам 24-гадовай жонцы, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

ДАI

Спынена 225 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 121 парушальнік хуткаснага рэжыму і 3 п’яныя вадзіцелі. Адбылося 4 ДТЗ.

Вадзіцель мінівэна «Пежо-Баксёр» на шашы Мінск-Гомель каля в. Цяплухі праявіў няўважлівасць і страціў кантроль над машынай, якая з’ехала ў кювет і ўпала на бок.

На 99-м кіламетры той жа аўтамагістралі на працягу адной гадзіны адбыліся сутыкненні транспарту з дзікам і ласём.

АУСТ

Складзена 73 адміністрацыйныя пратаколы, затрыманы злачынца, што знаходзіўся ў вышуку.

Канфіскавана 70 літраў брагі, 6 літраў самагону.

Увага! З 2 па 6 чэрвеня праводзіцца рэспубліканская спецаперацыя «Бяс-пека». Яе мэта — прафілактыка невытворчага траўміравання грамадзян і прадухіленне парушэнняў правілаў руху на чыгуначных пераездах.

Дэпартамент аховы

Спынена 4 дробныя крадзяжы, 8 выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства, хуліганства.

РАНС

Ноччу 1 чэрвеня па невядомай пакуль прычыне загарэлася лазня ў в. Ліпень.

IАЖіРС

Прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 3 браканьеры-рыбакі, складзены пратакол па факце незаконнага гандлю сушанай і вэнджанай рыбай.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем