Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Паступіла паведамленне ад пенсіянера аб тым, што пасля сумеснага распіцця спіртнога са знаёмай жанчынай знікла яго банкаўская карта, з разліковага рахунку якой было выкрадзена 100 рублёў. Устаноўлена асоба грамадзяніна, які 19 кастрычніка скраў тэлевізар у в. Брыцалавічы: гэта раней судзімы жыхар Гомеля.

РАСК

Затрымана ў адміністрацыйным парадку раней судзімая жыхарка в. Прудок: знаходзячыся ў гасцях у аднавяскоўца, яна выкрала мабільны тэлефон.

Двойчы судзімы грамадзянін, які адбывае пакаранне за раней здзейсненае злачынства, у сярэдзіне жніўня выкраў у асіпаўчаніна пакінутую без нагляду акустычную гітару.

Непрацуючы 22-гадовы мужчына скраў у пенсіянеркі кашалек з 46 рублямі. Частка выкрадзенага канфіскавана.

У ноч на 29 кастрычніка невядомая асоба на неахоўваемай стаянцы па вул. Чапаева выкрала з аўтамабіля “ДАФ”, які належыць украінскаму індывідуальнаму прадпрымальніку, 333 літры дызпаліва на суму 409 рублёў.

Асобай без пэўнага месца жыхарства з дачнага дома ў в. Заручэўе выкрадзена 1715 рублёў і бутэлька гарэлкі.

ДАI

Папярэджана 123 факты парушэння ПДР, прыцягнуты да адказнасці нецвярозы вадзіцель, 23 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 21 пешаход без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 4 ДТЗ.

АУСТ

Распачата крымінальная справа, складзена 77 адміністрацыйных пратаколаў і 7 матэрыялаў аб здарэннях, суправоджана 184 цягнікі, з іх знята 20 правапарушальнікаў.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці за крадзеж і хуліганства прыцягнуты 2 асобы, 6 парушальнікаў ПДР, 4 грамадзяніны, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе.

РАНС

У раёне працягваецца рэспубліканская акцыя “За бяспеку разам!”. Райаддзел нагадвае аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Пры ўзнікненні пажару вызывайце службу выратавання па тэл.: 101, 112, 73-1-10.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы па фактах незаконнай здабычы рыбы, 2 — парушэння правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем