Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 17 па 23 кастрычніка ў ходзе правядзення спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Арсенал” канфіскавана 3 адзінкі агнястрэльнай зброі, грамадзянамі добраахвотна выдадзена 4 стрэльбы і пісталет, 867 патронаў.

У райбальніцу з пераломам шыйкі сцягна шпіталізава 84-гадовая асіпаўчанка, якую ў ходзе сваркі штурхнуў муж. 18 чысла брыгадай хуткай дапамогі ў ЦРБ дастаўлены двое мужчын з тэрмічнымі апёкамі, якія атрымалі ў выніку выбуху бензінавай паяльнай лямпы, што ўжывалася пры рамонце даху. З траўмамі і тэрмічнымі апёкамі ў райбальніцу паступіла і жыхарка Лапіч, якой падчас сумеснага распіцця спіртнога прычыніў пашкоджанні раней судзімы сын. Уладальнік “Опеля” паведаміў, што ў ноч на 23 кастрычніка нявызначаная асоба парэзала 4 шыны яго аўтамабіля, што стаяў у двары дома па вул. Крыловіча. Праводзіцца праверка па паведамленні жыхара в. Цяплухі аб тым, што з адрыны выкрадзена 78 кг медзі.

РАСК

Маёмасць на суму звыш 1600 рублёў выкрадзена невядомай асобай з двух гаражоў кааператыва “Чыгуначнік”, што знаходзіцца на вул. Патоцкага.

Пракуратурай раёна ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні непрацуючага раней судзімага жыхара райцэнтра, які 3 верасня збіў і двойчы прыпёк прасам сужыцельку.

ДАI

Папярэджана 148 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 6 нецвярозых вадзіцеляў, 21 парушальнік хуткаснага рэжыму, 34 пешаходы. Адбылося 2 ДТЗ з матэрыяльным уронам.

Увага! Па 28 кастрычніка працягваецца правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў, па 30 кастрычніка — па кантролі за практычным навучаннем ваджэнню “Вучэбны аўтамабіль”.

АУСТ

Складзены 82 адміністрацыйныя пратаколы і 16 матэрыялаў аб здарэннях, канфіскавана 20 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці, устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб, што знаходзіліся ў вышуку. Суправоджана 64 цягнікі, з якіх знята 12 правапарушальнікаў.

Дэпартамент аховы

8 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за з’яўленне ў грамадскіх месцах ў нецвярозым выглядзе, 7 — за парушэнне правілаў дарожнага руху, 3 — за здзяйсненне дробнага крадзяжу.

IАЖіРС

Складзена 2 пратаколы за крадзеж сажалкавай рыбы, у РАУС перададзены матэрыялы па факце незаконнай парубкі драўніны.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем