Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 10 па 16 кастрычніка паступіла 4 паведамленні аб нанясенні цялесных пашко-джанняў у выніку сварак на бытавой глебе: жыхара в. Птушычы ўкусіў за руку брат-блізнюк, асіпаўчанку збіў сын, у аг. Дараганава мінчанцы траўмы рукамі і нагамі нанёс раней судзімы муж, пасля сумеснага распіцця спірт-нога жыхарка аг. Жорнаўка ўдарыла мужа па галаве табурэтам. Выяўлены два трупы, у іх ліку мужчына, што скончыў жыццё самагубствам. Увечары  13 кастрычніка дырэктар рыбгаса “Свіслач” затрымаў на тэрыторыі прадпрыемства двух мужчын, якія выкралі 21 кілаграм рыбы.

РАСК

Выдзелена асобная справа ў дачыненні непрацуючага жыхара в. Птушычы, які 13 снежня 2015 года ў аг. Дараганава матацыклам наехаў на веласіпедыстку і ўцёк з месца здарэння, пакінуўшы пацярпелую ў небяспечным стане з цяжкімі траўма-  мі.

ДАI

Папярэджана 139 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнуты 3 нецвярозыя вадзіцелі, 23 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 28 пешаходаў.

14 кастрычніка ў 16.15 асіпаўчанін на аўтамабілі «Крайслер» на вул. Юбілейнай наехаў на веласіпедыста-пенсіянера, які паварочваў налева, не пераканаўшыся ў бяспецы манеўру. Веласіпедыст, які ў момант ДТЗ знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’-янення, з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

Увага! У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў з 17 па 28 кастрычніка праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань заўважным у цемры!”

АУСТ

Складзена 80 адміністрацыйных пратаколаў і 11 матэрыялаў аб здарэннях, суправоджана 80 цягнікоў, з якіх знята 4 правапарушальнікі. Знойдзены 4 асобы, што знаходзіліся ў вышуку.

Увага! З 24 па 28 кастрычніка праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Прыгарадны цягнік”.

РАНС

14 кастрычніка адбылося ўзгаранне жылога дома ў Градзянцы. Знішчаны дах, драўляная веранда, пашкоджана перакрыцце.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты самагоншчык і хуліган, 8 парушальнікаў ПДР і 11 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе.

Спецізалятар

Размешчаны для працверажэння 35 чалавек, у тым ліку іншагародні грамадзянін, 5 жанчын, 10 сямейных скандалістаў і 3 пенсіянеры.

IАЖіРС

Складзены 2 пратаколы за крадзеж рыбы.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем