Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

5 кастрычніка брыгадай хуткай меддапамогі дастаўлены ў бальніцу жыхар в. Забалацце: нецвярозы мужчына нанёс сам сабе рэзаную рану жывата. Паступіла паведамленне ад намесніка начальніка міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пра тое, што раніцай 7 кастрычніка ім затрыманы аўтамабіль, у якім без суправаджальных дакументаў перавозілася 522 кілаграмы карася, карпа і амура.

РАСК

У ноч на 3 чысло з крамы “Бярозка” выкрадзена выручка і цыгарэты на суму 4500 рублёў.

Распачата крымінальная справа ў дачыненні 25-гадовага раней судзімага асіпаўчаніна. Ён выкраў кашалёк з 468 рублямі ў жыхара Гомельскай вобласці, які п’яны знаходзіўся ў ноч на 30 верасня каля дома па вул. Iнтэрнацыянальнай.

У нецвярозым стане сеў за руль аўтамабіля мужчына, які раней ужо быў пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі.

8 кастрычніка аднавясковец у ходзе сваркі нанёс нажом жыхару в. Булгары цяжкія цялесныя пашкоджанні.

ДАI

Папярэджана 142 парушэнні правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 24 ліхачы, 3 нецвярозыя вадзіцелі, за знаходжанне на праезнай частцы ў цёмны час сутак без святлоадбіваючых элементаў адзення пакараны 41 пешаход. Адбылося 5 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі.

ДАI нагадвае: Устаноўку зімовых шын, зыходзячы з іх канструктыўных асаблівасцяў, рэкамендавана ажыццяўляць, калі на працягу тыдня сярэднясутачная тэмпература паветра складае 5-7°С.

АУСТ

Складзена 70 адміністрацыйных пратаколаў і 14 матэрыялаў аб здарэннях, знойдзены 3 асобы, што знаходзіліся ў вышуку, суправоджана 74 цягнікі, з якіх знята 3 правапарушальнікі.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 9 асоб, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым вы-глядзе, 2 — што здзейснілі дробны крадзеж, 8 парушальнікаў ПДР.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 37 чалавек, у тым ліку 7 сямейных скандалістаў і жанчына.

IАЖіРС

3 адміністрацыйныя пратаколы складзены за парушэнне правілаў рыбалоўства, 2 — за крадзеж сажалкавай рыбы.

Последние новости

Общество

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

27 августа 2025
Читать новость
Культура

Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа

27 августа 2025
Читать новость
Общество

На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 августа для всех знаков зодиака

27 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем