Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 5 па 11 верасня выяўлены труп без прыкмет гвалтоўнай смерці. Праводзіцца праверка па 2 фактах звароту ў бальніцу грамадзян з рэзанымі ранамі, атрыманымі ў ходзе сварак. Увечары 6 чысла ў аддзел звярнулася жанчына з заявай, што былы сужыцель, раней судзімы жыхар Ялізава, незаконна ўтрымліваў яе, звязаў скотчам, збіў і прычыніў тэрмічныя апёкі прасам. Па факце ўзбуджана крымінальная справа.

РАСК

Непрацуючая 18-гадовая жыхарка райцэнтра 18 і 19 жніўня зняла з карт-рахунку раней выкрадзенай банкаўскай карты 400 рублёў.

Заведзена справа ў дачыненні раней судзімага мужчыны: пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, ён у п’яным выглядзе зноў сеў за руль аўтамабіля.

Увечары 8 верасня непрацуючая жанчына па-шкодзіла лакафарбавае пакрыццё двух аўтамабіляў, якія стаялі каля дома па зав. Чарняхоўскага, чым нанесла ўладальнікам аўто шкоду ў 400 рублёў.

9 чысла неўстаноўленая асоба праламіла сцяну гандлёвага павільёна ў аг. Жорнаўка і выкрала тавараў больш чым на 1 тысячу рублёў.

Палімерны шпрыц з ацэтыляваным опіем, маса якога ў пераліку на сухі астатак складае 0,1777 г, канфіскаваны ў раней судзімага 48-гадовага асіпаўчаніна.

ДАI

7 верасня ў гадзіну ночы на 96 км шашы Мінск-Гомель паблізу в. Смык мінчанін за рулём “Опеля” не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет, перакуліўся і памёр.

У той жа дзень пры разглядзе ДТЗ з удзелам аўтамабіля і дзікага лася з мэтай абясшкоджвання звера, які пагражаў жыццю і здароўю людзей, інспектар ДПС АДАI застрэліў жывёліну.

АУСТ

Складзена 17 матэрыялаў аб здарэннях і 49 ад-міністрацыйных пратаколаў. Знойдзена 3 асобы, што знаходзіліся ў вышуку. Суправоджана 132 цягнікі, з якіх знята 6 правапарушальнікаў. Выяўлены 2 факты незаконнага абароту алкаголю, канфіскавана 20 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці.

Дэпартамент аховы

Узбуджаны 3 крымінальныя справы. Да адміністрацыйнай адказнасці за з’яўленне ў грамадскіх месцах ў нецвярозым выглядзе прыцягнута 5 чалавек, за дробны крадзеж — 1 і 2 тых, хто парушыў правілы дарожнага руху.

Спецізалятар

Размешчаны для працверажэння 26 грамадзян, з іх 6 жанчын, пенсіянер і 7 сямейных скандалістаў.

IАЖіРС

Складзены 3 адміністрацыйныя пратаколы за незаконныя парубку, па адным — рыбалку і транспарціроўку лесу.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем