Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Падчас правядзення спецыяльнай праграмы “Мак” знішчана 2 кг канопляў. Выяўлена тры трупы, адзін з якіх — самазабойцы. Устаноўлена асоба чалавека, які 5 жніўня выкраў матацыкл: злачынства здзейсніў 17-гадовы жыхар аг. Вяззе.

РАСК

Раней судзімы пенсіянер, жыхар в. Малая Гарожа, будучы пазбаўленым права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, быў затрыманы супрацоўнікамі ДАI за рулём аўтамабіля.

Распачата крымінальная справа супраць непрацуючага мужчыны, які пагражаў забойствам уласнай маці.

ДАI

Папярэджаны 91 факт парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 5 нецвярозых вадзіцеляў, 12 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 17 пешаходаў. Адбылося 7 дарожна-транспартных здарэнняў, у двух з іх пацярпелі людзі.

23 жніўня ў 21.15 непрацуючы мужчына паблізу прыпыначнага пункта Ясень выехаў на самаробным трактары на неабсталяваны шлагбаўмам чыгуначны пераезд у момант уключэння святлогукавой сігналізацыі і сутыкнуўся з цягнікамі “Мінск-Гомель” і “Гомель-Гродна”. Вадзіцель і пасажырка шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

26 жніўня ў 21.10 недалёка ад в. Паплавы асіпаўчанін, кіруючы аўтамабілем “Фіат”, наехаў на веласіпедыстку, якая знаходзілася ў нецвярозым стане. Жанчына шпіталізавана.

АУСТ

Устаноўлена месцазнаходжанне 3 грамадзян, якія былі ў вышуку. Узбу-джана 2 крымінальныя справы, зарэгістравана 20 матэрыялаў аб здарэннях, складзена 130 адміністрацыйных пратаколаў. Суправоджана 353 цягнікі, з іх знята 58 правапарушальнікаў.

Дэпартамент аховы

Узбуджана крымінальная справа. Да адміністрацыйнай адказнасці за з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым вы-глядзе прыцягнута 8, за дробны крадзеж — 3 чалавекі, і 11 тых, хто парушыў правілы дарожнага руху.

Спецізалятар

Размешчана 43 чалавекі, з іх 1 жанчына і 5 сямейных скандалістаў.

РАНС

28 жніўня каля чатырох гадзін раніцы адбыўся пажар у прыватным доме па ўездзе Крупскай. Пашкоджаны дах і маёмасць, закураны сцены дома.

Увага! Па 23 верасня працягваецца рэспубліканская прафілактычная акцыя “У цэнтры ўвагі — дзеці!”, накіраваная на папярэджанне траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з-за пакідання без нагляду.

IАЖіРС

3 адміністрацыйныя пратаколы складзена за незаконнае паляванне, па адным — па фактах парушэння правілаў лесакарыстання, парубку, непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка інспекцыі.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем