Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

18 лютага з рэзанай ранай з пашкоджаннем мышцаў шыі і агульнай ярэмнай вены ў ЦРБ быў дастаўлены жыхар Ясеня, а 22 чысла з пераломамі носа, цемянной косткі прывезлі ў райбальніцу чалавека з Лапіч.

19 лютага ў Асіповічах па вул. К.Маркса рабочымі ДУКВП “Водаканал” пры правядзенні земляных работ знойдзены снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. З такім “прывітаннем з мінулага” далей разбіралася група размініравання. Снарад аказаўся вучэбным.

Ліквідавана 10 літраў брагі, 6 — спірту.

РАСК

З 17 па 23 лютага ўзбуджана 10 крымінальных спраў: 7 — за крадзеж, па адной — за парушэнне забароны на ўезд на тэрыторыю краіны, ухіленне ад прызыву на воінскую службу, захаванне псіхатропных рэчываў.

Украдзеная бутэлька піва коштам 22.200 руб. у магазіне горада надоўга запомніцца жыхару Слаўгарада: гэта стала нагодай для яго затрымання праваахоўнымі органамі.

19 лютага невядомы праз фортку акна пранік у дом па вул. Калініна ў райцэнтры, дзе разжыўся на 215 долараў ЗША і залаты пярсцёнак коштам 3 млн. рублёў.

АУСТ

Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу мабільнага тэлефона, злоўлены 4 злачынцы, якія раней знаходзіліся ў вышуку. Складзена 78 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 67 цягнікоў, з якіх ссаджана 12 правапарушальнікаў.

Дэпартамент аховы

Спынена 20 правапарушэнняў, з якіх 3 — дробныя крадзяжы, 1 — хуліганства, выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства — 7, правілаў дарожнага руху — 9.

Спецізалятар

Ва ўстанову дастаўлена 36 грамадзян. Жанчын у медвыцвярэзнік патрапіла дзве. “Рэкорд” быў устаноўлены 22 лютага: у спецізалятары “адпачывала” 11 чалавек.

IАЖіРС

Складзены пратакол за незаконнае рыбалоўства з выкарыстаннем пад’ёмнай сеткі. Перададзены матэрыялы ў РАУС для ўзбуджэння крымінальнай справы за здабычу рыбы ў асабліва буйных памерах: прычынены прыродзе ўрон вызначаецца ў 7.904.000 руб.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем