Асіповічы: хроніка здарэнняў (03/12/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (03/12/2013)

РАУС

У перыяд з 25 лістапада па 1 снежня зарэ-гістравана: крадзяжы — 3, хуліганства — 1.

У ноч на 29 чысла з запаркаванага на вул. Чарняхоўскага легкавога аўтамабіля “Мерседэс” невядома хто зняў 9 датчыкаў сістэмы парктроніка.

30 лістапада ў ЦРБ быў дастаўлены жыхар в. Краснае з чэрапна-мазгавой траўмай і ўдарам галаўнога мозгу. Цялесныя пашкоджанні ён атрымаў ад удару абухом сякеры, які нанёс непрацуючы бабруйчанін. Матывы “разборкі” пакуль невядомыя, паколькі пацярпелы адмовіўся пісаць заяву аб аказанні яму прававой дапамогі.

РАСК

Узбуджаны крымінальныя справы па фактах крадзяжу маёмасці — 4, дарожна-транспартнага здарэння з удзелам матацыкліста і хуліганства — па 1.

ДАI

Спынена 193 парушэнні правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 6 п’яных вадзіцеляў, 41 парушальнік хуткаснага рэжыму, 42 пешаходы і веласіпедысты без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 8 ДТЗ.

Раніцай 27 чысла на шашы Мінск-Гомель каля в. Смык мікрааўтобус “Мерседэс-413” урэзаўся ў сапсаваны “АЗЛК-21412”, які стаяў на ўзбочыне ў чаканні неабходных для экспрэс-рамонту запчастак. У выніку аварыі абодва аўтамабіля з’ехалі ў кювет, збіўшы некалькі метраў сеткавай агароджы. Вадзіцель і пасажыр “Масквіча”, якія атрымалі ўдары галаўнога мозгу і шэраг іншых траўм, былі шпіталізаваны. Па папярэдняй інфармацыі, кіроўца мікрааўтобуса заснуў за рулём і страціў кантроль над машынай.

АДАI нагадвае, што ва ўмовах нестабільнага надвор’я і кароткага светлавога дня ад усіх удзельнікаў дарожнага руху патрабуецца павышаная ўважлівасць і асцярожнасць. Што ж тычыцца пешаходаў, якія не карыстаюцца святлоадбіваючымі элементамі, то менавіта зараз для іх існуе найбольшая верагоднасць стаць пацярпелым у ДТЗ альбо быць прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці за адсутнасць флікераў. Штраф за гэтае парушэнне ПДР складае ад 1 да 3, а калі пешаход п’яны — да 5 базавых велічынь.

АУСТ

Складзена 52 адміністрацыйныя пратаколы, узбуджана крымінальная справа па факце незаконнага абарачэння наркатычных рэчываў. Канфіскавана 50 пачкаў кантрабандных цыгарэт і 63 DVD-дыска.

Затрымана жанчына, якая спрабавала займацца незаконнымі валютнымі аперацыямі. Страты няўдачлівай валютчыцы склалі 19 млн. беларускіх і 7,2 тыс. расійскіх рублёў, 920 долараў ЗША і 170 еўра. Да таго ж яе чакае штраф памерам каля 6 млн. рублёў.

РАНС

29 лістапада на працягу гадзіны адбылося 2 пажары, прычыны якіх застаюцца невядомымі.

У 20.55 паступіла паведамленне аб узгаранні 2-павярховага жылога дома ў п. Ялізава. Выратавальнікамі быў вынесены з ачагу ўзгарання мужчына — родзіч гаспадара кватэры, які з апёкам 25% цела дастаўлены ў Ялізаўскую ўчастковую бальніцу.

У 21.24 пачалася аперацыя па тушэнні дома ў в. Хімное. У выніку пажару тут былі пашкоджаны столь і сцены.

IАЖіРС

Складзены пратакол за парушэнне тэхналогіі складзіравання ссечанай драўніны на лесараспрацоўках.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем