Асіповічы: хроніка здарэнняў (26/11/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (26/11/2013)

РАУС

У перыяд 18 па 24 лістапада зарэгістравана па 2 крадзяжы, нанясення цялесных пашкоджанняў і парушэнні эканамічнага заканадаўства, 5 выпадкаў самагонаварэння. Раскрыты раней здзейснены крадзеж, вызначана месцазнаходжанне асобы, якая ўхілялася ад выплаты аліментаў.

Недалёка ад в. Брыцалавічы знойдзены астанкі знікшага ў снежні мінулага года 80-гадовага мужчыны.

19 чысла ў ЦРБ дастаўлена 39-гадовая жыхарка  в. Дрычын, якая пры невядомых пакуль абставінах атрымала пералом касцей звода чэрапа.

У ноч на 21 лістапада быў узламаны шклопакет у павільёне ГЦ «Рахмат» і ўкрадзена бытавая тэхніка агульным коштам 30 млн. руб. У той жа дзень двое работнікаў ААТ «АЗАА» кінулі ў вогнішча артылерыйскі снарад часоў вайны. Самавольны падрыў быў праведзены прыблізна ў 400 м ад п. Савецкі і нанёс значныя пашкоджанні прылягаючым дрэвам. «Сапёры-аматары» знайшлі боепрыпас калібрам як мінімум 105 мм яшчэ ў верасні.

22 лістапада на шашы Мінск-Гомель быў затрыманы грузавы аўтамабіль «Мерсэдэс-Бенц», які перавозіў таварна-матэрыяльныя каштоўнасці коштам каля 83 млн. руб. без належных дакументаў. Матэрыял накіраваны ў інспекцыю па падатках і зборах.

РАСК

Узбуджаны крымінальныя справы па фактах крадзяжу лекавых сродкаў, якія ўтрымліваюць апіяты, металічнага лому агульным коштам 150 тыс. руб., 3 індыкоў і нанясення цялесных пашкоджанняў.

Шматлікія нажавыя раненні атрымаў 17-гадовы асіпаўчанін падчас спрэчкі з 26-гадовым жыхаром   Мар’інай Горкі, раней судзімым за злачынствы, звязаныя з нанясеннем шкоды здароўю.

ДАI

Спынена 148 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 9 п’яных вадзіцеляў, 20 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 30 пешаходаў, якія не мелі святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 10 ДТЗ.

18 чысла каля 7 гадзін раніцы на шашы Мінск-Гомель каля в. Смык вадзіцель грузавога аўтамабіля «Мерсэдэс-Бенц» не справіўся з кіраваннем, з-за чаго машына выехала на раздзяляльную лінію і перакулілася. У выніку аварыі пасажыр — гаспадар машыны — патрапіў у ЦРБ з пераломам нагі, а значная частка грузу — разнастайнай свежай садавіны — разляцелася па праезнай частцы.

20 лістапада а восьмай гадзіне раніцы жанчына, якая перабягала вул. Юбілейную каля аўтазаправачнай станцыі, была збіта машынай і атрымала пералом рукі. Асноўнымі прычынамі ДТЗ можна лічыць адсутнасць на адзенні пацярпелай святлоадбіваючых элементаў і яе няўважлівасць пры пераходзе праезнай часткі.

24 чысла легкавік «Мерсэдэс Е280» на сустрэчнай паласе руху пры праездзе пуцеправода на вул. Сташкевіча «прыцёрся» бокам да службовай машыны РАУС, якая рушыла ў сустрэчным накірунку. У выніку ДТЗ міліцэйская «Ніва» атрымала механічныя пашкоджанні. Парушальнік — вадзіцель-прафесіянал — знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Увага! 29 лістапада праводзіцца адзіны дзень бяспекі руху «Пешаход — на пераход!». За гэты год з удзелам пешаходаў на дарогах раёна адбылося 9 ДТЗ (7 чалавек паранены і 2 загінула).

АУСТ

Складзены 72 адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку на 21 неадэкватнага пасажыра, якія былі ссаджаны з цягнікоў.

Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу асабістай маёмасці.

IАЖіРС

Складзены пратаколы па выпадках утварэння несанкцыянаваных сметнікаў на юрыдычную і фізічную асобы, якія нанеслі навакольнаму асяроддзю ўрон на 11 і 12,5 базавых велічынь адпаведна.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость