Асіповічы: хроніка здарэнняў (26/11/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (26/11/2013)

РАУС

У перыяд 18 па 24 лістапада зарэгістравана па 2 крадзяжы, нанясення цялесных пашкоджанняў і парушэнні эканамічнага заканадаўства, 5 выпадкаў самагонаварэння. Раскрыты раней здзейснены крадзеж, вызначана месцазнаходжанне асобы, якая ўхілялася ад выплаты аліментаў.

Недалёка ад в. Брыцалавічы знойдзены астанкі знікшага ў снежні мінулага года 80-гадовага мужчыны.

19 чысла ў ЦРБ дастаўлена 39-гадовая жыхарка  в. Дрычын, якая пры невядомых пакуль абставінах атрымала пералом касцей звода чэрапа.

У ноч на 21 лістапада быў узламаны шклопакет у павільёне ГЦ “Рахмат” і ўкрадзена бытавая тэхніка агульным коштам 30 млн. руб. У той жа дзень двое работнікаў ААТ “АЗАА” кінулі ў вогнішча артылерыйскі снарад часоў вайны. Самавольны падрыў быў праведзены прыблізна ў 400 м ад п. Савецкі і нанёс значныя пашкоджанні прылягаючым дрэвам. “Сапёры-аматары” знайшлі боепрыпас калібрам як мінімум 105 мм яшчэ ў верасні.

22 лістапада на шашы Мінск-Гомель быў затрыманы грузавы аўтамабіль “Мерсэдэс-Бенц”, які перавозіў таварна-матэрыяльныя каштоўнасці коштам каля 83 млн. руб. без належных дакументаў. Матэрыял накіраваны ў інспекцыю па падатках і зборах.

РАСК

Узбуджаны крымінальныя справы па фактах крадзяжу лекавых сродкаў, якія ўтрымліваюць апіяты, металічнага лому агульным коштам 150 тыс. руб., 3 індыкоў і нанясення цялесных пашкоджанняў.

Шматлікія нажавыя раненні атрымаў 17-гадовы асіпаўчанін падчас спрэчкі з 26-гадовым жыхаром   Мар’інай Горкі, раней судзімым за злачынствы, звязаныя з нанясеннем шкоды здароўю.

ДАI

Спынена 148 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 9 п’яных вадзіцеляў, 20 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 30 пешаходаў, якія не мелі святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 10 ДТЗ.

18 чысла каля 7 гадзін раніцы на шашы Мінск-Гомель каля в. Смык вадзіцель грузавога аўтамабіля “Мерсэдэс-Бенц” не справіўся з кіраваннем, з-за чаго машына выехала на раздзяляльную лінію і перакулілася. У выніку аварыі пасажыр — гаспадар машыны — патрапіў у ЦРБ з пераломам нагі, а значная частка грузу — разнастайнай свежай садавіны — разляцелася па праезнай частцы.

20 лістапада а восьмай гадзіне раніцы жанчына, якая перабягала вул. Юбілейную каля аўтазаправачнай станцыі, была збіта машынай і атрымала пералом рукі. Асноўнымі прычынамі ДТЗ можна лічыць адсутнасць на адзенні пацярпелай святлоадбіваючых элементаў і яе няўважлівасць пры пераходзе праезнай часткі.

24 чысла легкавік “Мерсэдэс Е280” на сустрэчнай паласе руху пры праездзе пуцеправода на вул. Сташкевіча “прыцёрся” бокам да службовай машыны РАУС, якая рушыла ў сустрэчным накірунку. У выніку ДТЗ міліцэйская “Ніва” атрымала механічныя пашкоджанні. Парушальнік — вадзіцель-прафесіянал — знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Увага! 29 лістапада праводзіцца адзіны дзень бяспекі руху “Пешаход — на пераход!”. За гэты год з удзелам пешаходаў на дарогах раёна адбылося 9 ДТЗ (7 чалавек паранены і 2 загінула).

АУСТ

Складзены 72 адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку на 21 неадэкватнага пасажыра, якія былі ссаджаны з цягнікоў.

Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу асабістай маёмасці.

IАЖіРС

Складзены пратаколы па выпадках утварэння несанкцыянаваных сметнікаў на юрыдычную і фізічную асобы, якія нанеслі навакольнаму асяроддзю ўрон на 11 і 12,5 базавых велічынь адпаведна.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем