Асіповічы: хроніка здарэнняў (11/11/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (11/11/2013)

РАУС

У перыяд з 4 па 10 лістапада ўзбуджана 9 крымінальных спраў, здзейснены 3 крадзяжы, знойдзены труп без прыкмет гвалтоўнай смерці, канфіскавана 8 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці, спынены вышук 3 чалавек. У дваіх выяўлена здробненае рэчыва расліннага паходжання.

Узбуджана крымінальная справа па крадзяжу двух акумулятараў  коштам каля 2,7 млн. рублёў з аўтамашын ГАЗ-3309, якія належаць рыбгасу “Свіслач”.

Узбуджаны крымінальныя справы ў адносінах да невядомай асобы, якая 9 лістапада каля 20.20 на вул. Iнтэрнацыянальнай адкрыта скрала ў пенсіянеркі сумку з паўмільёнам рублёў і трыма банкаўскімі карткамі, а таксама да 24-гадовай жыхаркі в. Углата, якая выкрала ў пенсіянера-аднавяскоўца 600 тыс. рублёў.

4 лістапада 46-гадовы жыхар Пухавіцкага раёна з выкарыстаннем незарэгістраванага паляўнічага ружжа здабыў у Цэльскім лясніцтве самку лася, падстрэліўшы яе дзвюма кулямі. Нанесена шкода больш чым на 12 млн. рублёў. У адносінах да паляўнічага ўзбуджана крымінальная справа.

З 11 па 19 лістапада з мэтай актывізацыі прафілактычнай работы з грамадзянамі, якія маюць судзімасць, праводзяцца комплексныя мерапрыемствы “Нагляд”.

ДАI

Спынена 192 парушэнні правіл руху. Прыцягнута да адказнасці 55 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 42 пешаходы, 4 п’яныя вадзіцелі. Адбылося 3 ДТЗ.

З 11 па 21 лістапада праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы “Таксі”.

АУСТ

Прыцягнута да адказнасці 63 чалавекі, трое з якіх парушалі парадак у цягніках. Выяўлены грамадзянін, які знаходзіўся ў вышуку. У медвыцвярэзнік накіравана чацвёра. Узбуджаны 2 крымінальныя справы.

5 лістапада на перагоне Бабруйск-Бярэзіна на 345 км смяротна траўміраваны мужчына.

Дэпартамент аховы

Спынена 10 правапарушэнняў: крадзяжоў і распіцця спіртных напояў — па 3, парушэнняў ПДР — 4.

РАНС

8 лістапада ў 19.30 на пульт паступіла паведамленне аб задымленні кватэры па вул. Сташкевіча. Як аказалася, гаспадароў не было дома. У выніку пажару пашкоджана маёмасць, яго прычыны вы-святляюцца.

IАЖіРС

Выяўлена 6 зламыснікаў: 4 парушылі правілы рыбалоўства, 1 — правілы палявання, яшчэ адзін выкраў 20 кг сажалкавай рыбы.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость