Асіповічы: хроніка здарэнняў (05/11/2013)

РАУС
У перыяд з 28 кастрычніка па 3 лістапада ўзбуджана 13 крымінальных спраў, здзейснены 4 крадзяжы, знойдзены 1 труп. Затрымана 5 чалавек, якія знаходзіліся ў вышуку.
29 чысла 36-гадовая жыхарка Вялікай Гравы з СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік” падчас сумеснага распіцця спіртных напояў у ходзе сваркі прычыніла смяротнае нажавое раненне ў вобласць сэрца свайму сужыцелю — працаўніку гэтага ж кааператыву.
31 кастрычніка ў лясным масіве паблізу перакрыжавання вул. Мінскай і Юбілейнай каля 10 гадзін раніцы 33-гадовы непрацуючы асіпаўчанін з прымяненнем насілля выкраў 255 тыс. рублёў у 61-гадовай пенсіянеркі.
ДАI
Спынена 187 парушэнняў правіл руху. Прыцягнута да адказнасці 32 пешаходы, 5 п’яных вадзіцеляў, 38 — за перавышэнне хуткасці. Здзейснена 9 ДТЗ, у тым ліку 2 з пацярпелымі, адзін з якіх загінуў на месцы ў в. Галынка: 2 лістапада 29-гадовы рабочы ААТ “Бабруйскаграмаш” не справіўся з кіраваннем, выехаў на ўзбочыну і ўдарыўся ў дрэва.
АУСТ
Прыцягнута да адказнасці 67 правапарушальнікаў. Суправоджана 43 цягнікі, у якіх выяўлена 4 зламыснікі. Затрыманы 2 вышукваемых грамадзян.
Дэпартамент аховы
Спынена 12 правапарушэнняў: крадзяжоў і выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства — па 2, парушэнняў правіл дарожнага руху — 7, хуліганстваў — 1.
РАНС
4 лістапада ноччу ўзнік пажар надворнай пабудовы па вул. Гогаля. Агнём знішчаны дах і пашкоджаны сцены.
IАЖіРС
Складзена 8 адміністрацыйных пратаколаў: 3 — за парушэнне правіл рыбалоўства, 5 — лесакарыстання.