Асіповічы: хроніка здарэнняў (29/10/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (29/10/2013)

РАУС
У перыяд з 21 па 27 кастрычніка ўзбуджана 7 крымінальных спраў, здзейснены 2 крадзяжы, знойдзены 2 трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці, канфіскавана 2 літры спіртаўтрымліваючай вадкасці.
Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да чатырох асіпаўчан, якія 17 кастрычніка каля 19 гадзін на сажалцы № 4, разме-шчанай на тэрыторыі ААТ “Рыбгас “Свіслач”, скралі 192 карпы агульнай вагой 85,8 кг коштам больш 1,7 млн. рублёў.
24 чысла ўзбуджана крымінальная справа супраць раней не судзімага 21-гадовага асіпаўчаніна, які ў стане алкагольнага ап’янення з-за непрыязных адносін наўмысна ўдарыў мужчыну. Той упаў спіной на асфальт, у выніку — цяжкія цялесныя пашко-джанні.
ДАI
Спынена 242 парушэнні правіл руху. Прыцягнута да адказнасці 74 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 45 пешаходаў. Два п’яныя вадзіцелі панясуць пакаранне згодна з новым заканадаўствам, што ўступіла ў сілу 24 кастрычніка. Iм пагражае штраф ад 6,5 да 13 млн. рублёў і адабранне вадзіцельскіх правоў на 3 гады.
З 28 кастрычніка па 7 лістапада праводзяцца абласныя мерапрыемствы “Вучэбны аўтамабіль”. Яны накіраваны на павышэнне якасці падрыхтоўкі вадзіцеляў, умацаванне дысцыпліны сярод выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання ваджэнню.
АУСТ
Прыцягнута да адказнасці 108 чалавек, чацвёра з якіх парушалі парадак у цягніках. Выяўлена трое грамадзян, якія знаходзіліся ў вышуку. У медвыцвярэзнік накіравана сямёра.
Дэпартамент аховы
Спынена 15 правапарушэнняў: крадзяжоў — 3, распіццё спіртных напояў — 2, парушэнняў ПДР — 10.
РАНС
24 чысла адбылося ўзгаранне гаспадарчай пабудовы ў в. Замошша. Агнём часткова пашкоджаны дах і веранда.
IАЖіРС
Складзена 8 адміністрацыйных пратаколаў: па 3 — за парушэнне правіл палявання і паводзін у межах водаахоўнай зоны, 2 — за непадпарадкаванне службовым асобам.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость