Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Тройчы за тыдзень землякі для высвятлення адносін выкарыстоўвалі нож: 15 лютага ў прыёмны пакой ЦРБ з колата-рэзанай ранай шчакі быў дастаўлены непаўналетні, а на наступны дзень з ранамі бядра, перадплечча і грудной клеткі яшчэ двое жыхароў раёна.

11 лютага на аўтадарозе Мінск-Гомель у ходзе сумеснай аперацыі затрыманы аўтамабіль, які перавозіў адзенне замежнай вытворчасці без адпаведных дакументаў на суму звыш 64 млн. руб. 14 чысла за такое ж парушэнне канфіскавана керамічная плітка амаль на 25 млн. руб. у жыхара сталіцы.

13 лютага ў сваім доме без прыкмет гвалтоўнай смерці знойдзены труп 48-гадовага ялізаўчаніна.

РАСК

З 10 па 16 лютага ўзбуджана 12 крымінальных спраў, з якіх 9 — за крадзеж. Нярэдка аб’ектамі для нажывы становяцца дачныя дамы. Так, у Карытным раней былі ўкрадзены прадукты харчавання больш як на 2 млн. рублёў, у Тарасавічах — люстра і лом чорнага металу, Ясені — СВЧ-печ, магнітафон, медны кабель і металічныя бідоны.

АДАI

Спынена 181 парушэнне правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 27 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 2 п’яныя вадзіцелі і 19 пешаходаў без флікераў. Адбылося 4 ДТЗ.

Ваенізаваная ахова на ст. Асіповічы

Увечары 16 лютага на чыгуначным пераездзе перагону Асіповічы-1 — Асіповічы-2, нягледзячы на прымяненне экстраннага тармажэння, смяротна траўміраваны цягніком 38-гадовы жыхар в. Замошша.

Грамадзяне! Захоўвайце меры бяспекі на чыгунцы, пераходзьце чыгуначнае палатно ва ўстаноўленых месцах!

РАНС

Зарэгістраваны 3 пажары. 10 чысла гарэла лазня ў в. Ручэй, 16 — жылыя дамы ў Асіповічах і Верайцах. У апошнім здарэнні загінуў гаспадар. Прычыны пажараў устанаўліваюцца.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость