Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

4 лютага ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу шляхам узлому капотаў акумулятараў з двух аўтамабіляў “ВАЗ”, якія стаялі каля аднаго з дамоў. 7 лютага з паўпрычэпа “МАЗ-9758” украдзены тры алюмініевыя барты, страты — 7 млн. рублёў.

9 чысла ў сваім доме  ў п. Ялізава без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці знойдзены труп 45-гадовага гаспадара.

За тыдзень у жыхароў раёна было канфіскавана 453 літры брагі, у тым ліку 250 — 8 чысла. У “лідарах” вёскі Градзянка і Ясянец, п. Ялізава. Выдзеліліся і Каменічы: акрамя брагі, тут канфіскавана 42 літры яшчэ больш “цэннага” прадукту — самагону.

Увага! Крымінальна-выканаўчая інспекцыя паведамляе, што з 10 па 17 лютага на тэрыторыі горада і раёна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нагляд”.

РАСК

У перыяд з 3 па 9 лютага ўзбуджана 13 крымінальных спраў: за нанясенне цялесных пашкоджанняў — 4, рэалізацыю асабліва небяспечных псіхатропных і набыццё наркатычных рэчываў — па 1, пагрозу забойствам — 1, крадзеж — 6. Прычым землякі праявілі ў апошнім асаблівую разнастайнасць. Так, 3 лютага ў Верайцах непрыкметна “пазычылі” мабільнік, на наступны дзень у Ялізаве з дома “зніклі” таемным чынам прадукты харчавання коштам 72.590 рублёў.

4 чысла ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах трох рабочых ААТ “Рыбгас “Свіслач”, якія тыднем раней увечары з сарціровачнага пункта свайго ж прадпрыемства шляхам падбору ключа спрабавалі “вылавіць” 40 кілаграмаў карпа.

ДАI

Спынена 147 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 80 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, п’яны вадзіцель і 19 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 4 ДТЗ, 1 пацярпелы шпіталізаваны.

9 чысла на вул. Iнтэрнацыянальнай аўтамабіль “ВАЗ-2106” наехаў на пешахода.

Увага! З 10 па 20 лютага праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па папярэджванні ДТЗ з удзелам пешаходаў і іншых неабароненых удзельнікаў дарожнага руху.

АУСТ

Затрыманы 3 злачынцы, якія знаходзіліся ў вышуку. Складзена 84 адміністрацыйныя пратаколы. Суправоджана 50 цягнікоў, з якіх ссаджана 9 парушальнікаў парадку.

Спецізалятар

Ва ўстанову дастаўлена 27 грамадзян, сярод якіх — 3 жанчыны, 2 іншагароднія жыхары. 21 чалавек быў пакінуты для працверажэння. Асабліва “ўраджайным” на аматараў алкагольных напояў аказалася чысло 8: у выцвярэзнік у гэты дзень патрапіла 8 чалавек.

РАНС

На тэрыторыі раёна адбылося 3 пажары, адзін з якіх — 8 лютага па вул. Шамякіна. Пашкоджана перакрыццё і дах. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

За парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 1 кіраўнік і 19 домаўладальнікаў.

IАЖіРС

Складзены 4 пратаколы: 2 — за незаконную высечку лесу, столькі ж — за парушэнні ў вядзенні паляўнічай гаспадаркі.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем