Асіповічы: хроніка здарэнняў (24/09/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (24/09/2013)

xxx
РАУС
У перыяд з 16 па 22 верасня зарэгістравана спроба крадзяжу вопраткі ў адным з прыватных магазінаў горада, факт самагонаварэння, выпадак нанясення цялесных пашкоджанняў. Раскрыта раней здзейсненае злачынства.
Выяўлена месцазнаходжанне трох асоб, што ўхіляліся ад выплаты запазычанасці.
Знік без слядоў мужчына, які па заканчэнні рабочага дня пайшоў з месца працы, але дадому не з’явіўся.
Вядзецца праверка абставін гібелі 71-гадовага асіпаўчаніна, чый труп быў знойдзены ў рэчцы Сіняй, вартаўнікоў гарадскога рынка і малочнатаварнай фермы СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік” у вёсцы Жорнаўка. Двое апошніх былі знойдзены мёртвымі на сваіх рабочых месцах без прыкмет гвалтоўнай смерці.
Падчас сумеснай аперацыі РАУС і інспекцыі па падатках і зборах у аднаго з асіповіцкіх прадпрымальнікаў было выяўлена 520 пар абутку, не меўшых дакументаў аб законнасці іх набыцця. Кошт кантрафакту склаў 126,2 мільёна рублёў.
РАСК
Узбуджана 10 крымінальных спраў. У іх ліку па фактах: крадзяжу індычак у жыхаркі вёскі Вяззе. Птушкамі, чый кошт склаў 2,2 мільёна рублёў, спрабаваў “разжыцца” 72-гадовы асіпаўчанін; крадзяжу невядомай асобай рэдуктара з рамантуемага аўтобуса “МАЗ-265”, які знаходзіўся на адкрытай пляцоўцы ахоў-ваемай тэрыторыі аўтапарка № 19. Матэрыяльны ўрон прадпрыемства перавысіў 6,2 мільёна рублёў; нанясення цялесных па-шкоджанняў 41-гадоваму асіпаўчаніну. Нажавое раненне ў жывот пацярпелы атрымаў ад знаёмага падчас спрэчкі, узнікшай пад уплывам алкагольнага ап’янення.
АДАI
Спынена 203 парушэнні правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 5 п’яных вадзіцеляў, 74 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 6 пешаходаў, якія не мелі святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 10 ДТЗ.
20 верасня каля 20 гадзін вадзіцель аўтамабіля “Плі-мут-Брыз” на 46-м кіламетры шашы Хутар-Градзянка-Лапічы пры аб’ездзе пера-шкоды — гужавой павозкі — наехаў на возніка, які па невядомай прычыне ляжаў на праезнай частцы дарогі. Ад атрыманых пад коламі 1,5-тоннага седана траўм пацярпелы загінуў на месцы.
АДАI нагадвае, што 27 верасня праводзіцца адзіны дзень бяспекі руху пад дэ-візам “ЗасвяцIся ў цемры”, мэта якога — прафілактыка ДТЗ з удзелам пешаходаў у цёмны час сутак.
АУСТ
Складзена 67 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку на 6 неадэкватных пасажыраў, якія былі ссаджаны з цягнікоў. Узбуджаны крымінальныя справы па факту незаконнага абарачэння наркатычных рэчываў.
На ўчастку адказнасці АУСТ і стралковай каманды на станцыі Асіповічы адбыўся выпадак класічнага суіцыду: грузавы цягнік збіў 71-гадовага мужчыну, які загінуў на месцы. Пенсіянер з Бабруйска скончыў жыццё самазабойствам, пакінуўшы перадсмяротную запіску з растлумачэннем прычыны свайго адчайнага ўчынку.
IАЖіРС
Складзена 5 пратаколаў па фактах вывазу лесу без афармлення належных дакументаў.

Последние новости

Народный Антифейк

Осторожно! Мошенники активизировались в сельской местности, используя доверчивость и неосведомленность местных жителей

30 января 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко высказался о ситуации на госгранице

30 января 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: важно не просто защищать границу, но и вовремя видеть возможные угрозы

30 января 2025
Читать новость
Общество

Куда обратиться если затопило квартиру?

30 января 2025
Читать новость
Здравоохранение

Белорусским врачам ощутимо увеличили надбавки к зарплатам. Какие и на сколько?

30 января 2025
Читать новость
Здравоохранение

Сейчас много нелегальных парикмахеров и косметологов, которые, как правило, принимают своих клиентов на дому. Их услуги дешевле, но насколько можно доверять таким мастерам?

29 января 2025
Читать новость