Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

РАУС

На вул. Дзмітрыева ў ноч на 12 лютага нехта па-шкодіў люстэркі задняга віду 2 аўтамабіляў. Жыхарка Ліпеня паведаміла аб крадзяжы з двара дома нямецкай аўчаркі. 14 чысла з пад’езда дома ў в/г Верайцы ў бальніцу дастаўлена жыхарка в. Перарожкі, якую траўмаваў нажом сужыцель; праз тры дні па дарозе ў бальніцу ў аўтамабілі хуткай дапамогі памёр 39-гадовы мужчына, які выпаў з акна 4 паверха.

РАСК

Непрацуючы жыхар Свіслачы ў снежні падчас сумеснага распіцця спіртнога выкраў у аднавяскоўца 200 руб., у сту-дзені зняў з раней выкрадзенай банкаўскай карткі ялізаўчанкі 100 руб.

Заведзена крымінальная справа і ў дачыненні да асіпаўчаніна, які ў канцы красавіка ўнёс загадзя ілжывыя звесткі ў сертыфікат аб праходжанні дзяржтэхагляду транспартнага сродку.

Тры справы ўзбужданы па злачынствах у сферы высокіх тэхналогій: 300 долараў ЗША вымагаў невядомы ў гараджаніна праз сацыяльную сетку “ВКонтакте” за нераспаўсюджванне звестак, якія апошні жадаў захаваць у тайне; у асіпаўчанкі праз інтэрнэт з карт-рахунку выкрадзена 60 руб.; неўстаноўленая асоба праз несанкцыянаваны доступ да старонкі ў сацсетцы бабруйчанкі разаслала зарэгістраваным карыстальнікам паведамленні аб прадастаўленні рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак.

Жыхар в. Смык 13 чысла захоўваў дома 0,0883 г марыхуаны.

Асіпаўчанка, займаючы пасаду галоўнага бухгалтара прыватнага прадпрыемства, з лістапада 2017 па жнівень 2018 года здзейсніла крадзеж 11122 руб.

ДАI

Папярэджана 159 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Да адказнасці прыцягнуты п’яны вадзіцель, 2 — што парушылі правілы абгону, 5 “бяспраўнікаў” і 58 пешаходаў, 31 з якіх выяўлены падчас правядзення прафілактычнай акцыі “Зробім дарогу бяспечнай!”, што працягнецца па 24 лютага. Зарэгістравана 1 ДТЗ.

РАНС

12 чысла ў в. Крамок на пажары загінула пенсіянерка 1932 г.н.

IАЖіРС

Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў рыбалоўства і 4 — лесакарыстання.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость