Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 15 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнута 5 “бяспраўнікаў”. Зарэгістравана 6 ДТЗ, у якіх пацярпела 3 чалавекі: 15 студзеня каля 8 гадзін раніцы на вул. Сумчанкі аўтобус наехаў на пенсіянерку, якая перасякала дарогу па-за пешаходным пераходам; 16 чысла на скрыжаванні вуліц Плошча Базарная і Асіпенкі 12-гадовы вучань СШ № 3 выбег на праезную частку і трапіў пад колы аўтамабіля; шпіталізавана і вадзіцель, якая 17 студзеня на 115 км шашы Мінск-Гомель не справілася з кіраваннем “Міцубісі” і сутыкнулася з аўтацягніком.

Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 3 асобы, якія здзейснілі дробныя крадзяжы, 1 — іншае правапарушэнне.

У РАНС паведамілі, што 18 чысла адбыўся пажар у фарбавальнай камеры цэха № 1 завода транспартнага машынабудавання: агнём пашкоджаны 4 рухавікі і 12 свяцільняў, электраправодка, частка сцен і даху; знішчаны 34 фільтры сістэмы вентыляцыі.

ІАЖіРС складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства; па матэрыялах інспекцыі ўзбуджаны 2 крымінальныя справы па фактах незаконнай транспарціроўкі рыбы і паўторнага незаконнага рыбалоўства.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость