Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

На мінулым тыдні ў пенсіянера з Амінавіч знойдзены патрон калібра 5,54 мм. 26 лютага ў доме гараджаніна выяўлена    110 л спіртазмяшчальнай прадукцыі. 27 чысла на вул. Сацыялістычнай пенсіянерку збіў мужчына — асоба хулігана ўжо ўстаноўлена. 21-гадовы гараджанін, які знаходзіцца на ўліку ўрача псіхіятра, па-шкодзіў шкленне дзвярэй і вокнаў гульнявога клуба. На нарыхтоўчым пункце ў Лапічах АБЭЗ выяўлена 2,2 т лому чорнага металу без адпаведных дакументаў. 1 сакавіка шпіталізаваны непрацуючы асіпаўчанін, які атрымаў траўмы пры выбуху, што  адбыўся пры абпале ім металічных вырабаў у вогнішчы.

РАСК

4 справы ўзбуджаны па злачынствах у сферы высокіх тэхналогій: у ліпені невядомы праз несанкцыянаваны доступ да старонкі ваеннаслужачага ў сацсетцы “ВКонтакте” разаслаў зарэгістраваным карыстальнікам паведамленні аб прадастаўленні рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак; асіпаўчанін у кафэ пад падставай прагляду сацсетак запазычыў тэлефон у гараджанкі, парушыў сістэму абароны і завалодаў 100 руб.; у непрацуючай жыхаркі аг. Лапічы з выкарыстаннем інтэрнэту з карт-рахунку выкрадзена 359,9 руб.; 14 ліпеня 2013 года асіпаўчанін, маючы намер на распаўсюджванне і рэкламаванне, унёс парнаграфічныя матэрыялы ў асабістую анкету карыстальніка сацсеткі.

Пракуратурай раёна ўзбуджаны крымінальныя справы ў дачыненні да жыхара Ліпеня, які 14 студзеня збіў паленам жонку; яго аднасяльчаніна, што са жніўня па студзень сістэматычна збіваў маці; непрацуючай гараджанкі, якая  19 студзеня выказвала пагрозу забойствам і ўдарыла нажом сужыцеля.

3 сакавіка раней судзімы жыхар Градзянкі спрабаваў даць хабар (50 руб.) інспектару ДПС ДАI УУС аблвыканкама за непрыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці.

ДАI

Папярэджана 157 парушэнняў ПДР, пакарана 66 пешаходаў.

1 чысла ў 14.10 на 106 км а/д Мінск-Гомель жыхар Лагойскага раёна на “Мерседэсе” сутыкнуўся з трактарам УКП ЖКГ, які рухаўся ў спадарожным напрамку. Вадзіцель МТЗ-892 шпіталізаваны.

Увага! Па 12 сакавіка праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з неабароненымі ўдзельнікамі дарожнага руху.

IАЖіРС

Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость