Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

5 лютага па меддапамогу ў бальніцу звярнуўся асіпаўчанін, якога двумя днямі раней у в. Осава збіў мясцовы жыхар; 8 чысла з в. Вялікі Бор дастаўлены мужчына, якога ў ходзе сумеснага распівання алкаголю ўдарыў па галаве драўляным дзяржаннем аднавясковец. Асіпаўчанка паведаміла, што з яе кватэры выкрадзена 300 еўра, жыхар в. Грынёўка — аб згубе мабільнага тэлефона і 200 руб. 10 чысла ў в. Лучыцы затрыманы аўтамабіль і трактар, на якіх перавозілася без адпаведных дакументаў каля 2 тон лому каляровага металу.

РАСК

Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара в. Цяплухі, які ў лістападзе з хуліганскіх намераў падпаліў уваходныя дзверы кватэры ў райцэнтры.

Звыш 88 рублёў выкрадзена з рахунку асіпаўчанкі праз раней страчаную банкаўскую картку.

9 лютага невядомы ажыццявіў несанкцыянаваны доступ да акаўнта асіпаўчаніна ў сацсетцы “ВКонтакте” і ад імя ўладальніка прасіў даць яму звесткі аб абаненцкіх нумарах, перадаць коды і пералічыць грашовыя сродкі.

Раней судзімы жыхар райцэнтра ў лістападзе выкраў з двара дома аўтамабільную механічную каробку пераключэння хуткасці коштам 140 рублёў.

ДАI

Папярэджана 185 парушэнняў правіл дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 5 “бяспраўнікаў” і 61 пешаход.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута па 4 парушальнікі ПДР і тых, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе; па 1 — за ўчыненне дробнага хуліганства і парушэнне антыалкагольнага заканадаўства, 3 — іншыя супрацьпраўныя дзеянні.

РАНС

4 чысла ў аг. Свіслач у пажары пацярпеў дачны дом.

IАЖіРС

Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства, па 1 — палявання і лесакарыстання.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем