Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

31 студзеня загадчык крамы паведаміла, што каля 9.50 з гандлёвай кропкі выкрадзена 5 бутэлек гарэлкі «Хлебны дар». Паступіў рапарт з Калінкавіцкага РАУС аб тым, што 4 ліпеня на тэрыторыі вайсковай часці паблізу в. Цэль з выкарыстаннем інтэрнэту з карт-рахунку банкаўскай карткі выкрадзены грашовыя сродкі. Неўстаноўленая асоба спрабавала пранікнуць у дачны дом праз пашкоджанне шклення ў двух вокнах. Наглядна знаёмы пасля сумеснага распіцця спіртнога выкраў з дому сабутэльніка прадукты харчавання і тэлевізійную прыстаўку.

РАСК

28 студзеня распачата крымінальная справа ў дачыненні да жанчыны, якая ў пачатку верасня 2017 года, працуючы галоўным бухгалтарам, атрымала 407,86 руб. з-за падліковай памылкі за залішне выплачанае грашовае забеспячэнне, аднак на рахунак установы грошы не ўнесла.

У жыхара п. Ялізава 29 чысла з бытавога памяшкання мехдвара арганізацыі шляхам свабоднага доступу выкрадзены мабільны тэлефон коштам 455 руб.

Асіпаўчанін па месцы жыхарства захоўваў  1,06 г марыхуаны.

Распачата справа ў дачыненні да мясцовага жыхара, які 24 студзеня з дачы ўкраў тэлевізар «Гарызонт» і DVD-плэер на агульную суму 105 руб.

180,4 руб. выкрадзена з банкаўскай карткі асіпаўчаніна праз інтэрнэт.

ДАI

Адбылося 8 ДТЗ. Папярэджана 112 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 5 “бяспраўнікаў”, 3 нецвярозыя вадзіцелі, 41 пешаход, што з’яўляўся ў цёмны час сутак на неасветленых дарогах без святлоадбівальных элементаў адзення.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута асоба, што парушыла антыалкагольнае заканадаўства, 6 грамадзян, якія з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах, 29 і 5 — што парушылі ПДР ці ўчынілі дробныя крадзяжы, 3 — за іншыя правапарушэнні.

IАЖіРС

Складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем