Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

Як паведамілі ў РАУС, на мінулым тыдні падчас праверачных мерапрыемстваў супрацоўнікамі АБЭЗ у ААТ “Каменічы” і філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” забяспечана ўцягванне ў гасабарот няўлічаных таварна-матэрыяльных каштоўнасцей коштам 1134,09 і 4335,33 руб. адпаведна. 15 мая ў в. Жукаўка затрыманы бабруйчанін, у дачным доме якога напярэдадні было выяўлена памяшканне, прыстасаванае для вырошчвання канопляў: канфіскавана 0,1134 г марыхуаны, 17 раслін канопляў, абсталяванне. У гэты ж дзень у ЦРБ шпіталізаваны сельскі пенсіянер: спрабуючы пакончыць з жыццём, ён нанёс сабе ў шыю удар нажом. 19 чысла асіпаўчанка паведаміла аб выяўленні 89 патронаў калібру 5,6 мм.

АДАІ зафіксавана 3 ДТЗ, папярэджана 104 парушэнні ПДР, прыцягнута да адказнасці 26 пешаходаў і веласіпедыстаў, 4 нецвярозыя вадзіцелі, 3 “бяспраўнікі” і 10, што не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму. Падчас акцыі па навядзенні парадку на дарогах і павышэнні культуры ўдзельнікаў дарожнага руху, якая працягнецца па 13 чэрвеня, за выкід смецця і забруджванне дарог ужо пакарана 3 чалавекі.

Райаддзелам Следчага камітэта ўзбуджаны крымінальныя справы ў дачыненні да 2 гара-джан, якія захоўвалі пры сабе  0,72 г марыхуаны і 0,3072 сінтэтычнага псіхастымулятара адпаведна. Узбуджана справа і па паведамленні адміністрацыі ЗВЭС “Белтэлекам”: у перыяд з 28 сакавіка па 17 красавіка паблізу базы адпачынку “Бярозка” выкрадзена 170 м кабелю коштам звыш 1662 руб. Будуць пакараны і асіпаўчанка, якая ў канцы мінулага года прысвоіла 2000 руб., калі працавала прадаўцом у краме Глускага райста, і раней судзімы жыхар в. Ручэй, які 18 мая ўгнаў аўтамабіль аднавяскоўкі.

19 чысла каля 5.20 у РАНС паступіла паведамленне аб узгаранні сушылкі гарадскога прыватнага дрэваапрацоўчага прадпрыемства. У выніку пажару пашкоджана каля 20 “кубоў” піламатэрыялу.

ІАЖіРС складзена 10 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў лесакарыстання. Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнай рыбалкі.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем