Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

Як паведамілі ў РАУС, 1 ліпеня знойдзена цела 33-гадовага гараджаніна, які павесіўся ў хляве; на наступны дзень з ракі Свіслач дасталі труп жыхара в. Слопішча. На мінулым тыдні службовая асоба паведаміла аб крадзяжы з памяшкання цэху ў Татарцы 11 рыдлёвак, 3 вогнетушыцеляў і 2 бензапіл; працаўнік прадпрыемства — аб крадзяжы 80 руб. з шафкі ў завадской распранальні.

Райаддзелам Следчага камітэта ўзбуджаны крымінальныя справы ў дачыненні да асіпаўчан, адзін з якіх 18 лютага выкраў з чужой банкаўскай карткі 50 руб., другі 5 ліпеня нецвярозым пагражаў забойствам нажом брату; па заявах гараджан: першаму 10 лютага невядомы падманным шляхам прадаў за 83 рублі тэлеантэну нізкай якасці, у другога ў Верайцах у ноч на 5 чысло з аўтамабіля выкралі маёмасць коштам 340 руб. 2 справы ўзбуджаны супраць жыхаркі аграгарадка, што ў сакавіку-красавіку мінулага года падчас працы прадаўцом Глускага райста выкрала з касы 567 руб. 71 кап.

Супрацоўнікамі АДАІ зарэ-гістравана 4 ДТЗ, папярэджана    71 правапарушэнне, пакараны    5 пешаходаў, 3 “бяспраўнікі”, нецвярозы вадзіцель і парушальнік правілаў абгону.

Увага! Па 18 ліпеня ў раёне праводзіцца маніторынг гатоўнасці технікі сельгаспрадпрыемстваў да ўборачнай кампаніі.

Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 10 асоб, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 1 і 2 — што здзейснілі дробныя хуліганства ці крадзяжы, 2 — учынілі іншыя супрацьпраўныя дзеянні.

Па дадзеных РАНС,  2 чысла ў аг. Забалацце ад пажару пацярпела дача, у в. Літвінава — хлеў.  6 чысла хлеў гарэў і ў в. Лочын.

ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол па факце парушэння правілаў палявання. Узбуджана 2 крымінальныя справы за незаконную здабычу рыбы.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость