Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

З 12 па 18 жніўня супрацоўнікамі АДАІ падчас акцыі “Дзяржтэхагляд” выяўлены 81 парушальнік, з якіх 20 — паўторна на працягу года. Зафіксавана 6 ДТЗ, папярэджана 114 правапарушэнняў, пакараны 4 “бяспраўнікі”, 2 нецвярозыя вадзіцелі, 8 пешаходаў і веласіпедыстаў.

Увага! Па 24 жніўня праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Маленькі пасажыр — вялікая адказнасць!”, падчас якой асаблівая ўвага надаецца выкананню правілаў перавозкі дзяцей у транспарце. ДАІ нагадвае, што за іх парушэнне ў адпаведнасці з ч.5 арт. 18.14 КаАП на вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 4 БВ.

Па інфармацыі РАНС, 12 і 13 жніўня ў райцэнтры на вул. Камуністычнай і Савецкай полымем пашкоджаны лазня і хлеў, у ноч на 19 чысло ў в. Смык гарэла гаспабудова.

Увага! Прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі — дзеці!» з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду працягнецца па 10 верасня.

Аддзелам Дэпартамента аховы да адказнасці прыцягнута 9 асоб, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, 2 і 1 — што здзейснілі дробныя крадзяжы ці хуліганства, 6 — парушылі ПДР, 4 — учынілі іншыя супрацьпраўныя дзеянні.

ІАЖіРС складзена 10 адміністрацыйных пратаколаў па фактах парушэння правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем