Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАСК. На мінулым тыдні ўзбуджана 5 крымінальных спраў: 22 ліпеня — да судзімага жыхара Слуцкага раёна, які 28 мая ў в. Дрычын з дачнага дома пенсіянера скраў 2 бутэлькі настойкі і пару красовак; 23 — да 83-гадовага пенсіянера, які паўторна 7 ліпеня незаконна лавіў рыбу забароненым сродкам; 24 — да рабочага ААТ “ЖорнаўкаАГРА”, які 25 мая паквапіўся на чужую чыгунную ванну; 25 — у адносінах да 43-гадовага непрацуючага асіпаўчаніна, які летась 17 лістапада з дачнага ўчастка СТ “Меліяратар” скраў бытавыя рэчы; 28 — па заяве ад асіпаўчанкі-пенсіянеркі аб тым, што з яе дома па вул. Куйбышава скрадзены залатыя вырабы на 1400 руб.

22 чысла ў лясным масіве паблізу Брыцалавіч знойдзена мінамётная міна часоў Вялікай Айчыннай вайны.

ДАІ. Выяўлена 90 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 2 п’яныя вадзіцелі і 4 — без права кіравання, 15 пешаходаў-веласіпедыстаў. Здзейснена 10 ДТЗ. Вадзіцелі 2 транспартных сродкаў уцяклі з месцаў здарэнняў, але ў ходзе пошукавых мера-прыемстваў былі ўстаноўлены.

РАНС. 26 ліпеня ў в. Ясень гарэў дачны дом. З-за пажару знішчана 30 “квадратаў” даху, пашкоджана перакрыццё і маёмасць.

ІАЖіРС. Складзены пратакол за парушэнне правіл лесакарыстання.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем