Асіповічы: хроніка здарэнняў

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС зарэгістравана 10 ДТЗ, папярэджана 77 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнута 16 пешаходаў і веласіпедыстаў, 3 з якіх у стане алкагольнага ап’янення, 4 “бяспраўнікі”, 2 нецвярозыя вадзіцелі, 3 парушальнікі правілаў абгону.
Увага! Па 24 лістапада на Магілёўшчыне праходзіць інфармацыйная кампанія “Час стаць заўважным!” па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў гужавога транспарту і ў мэтах папулярызацыі выкарыстання святлоадбіваючых элементаў і камізэлек.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 4 асобы, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 5 — парушылі ПДР, 1 — здзейсніў дробны крадзеж, 2 — учынілі іншыя супрацьпраўныя дзеянні.
ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў лесакарыстання.