Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

28 верасня паступіла заява аб крадзяжы з аўтамабіля, які знаходзіўся на тэрыторыі прыватнай піларамы ў в. Малая Гарожа. Вінаватыя ўстаноўлены: двое раней судзімых непрацуючых мужчын. У ЦРБ шпіталізаваны асіпаўчанін: цялесныя пашко-джанні куханнай сякеркай яму нанёс пасынак.

Увага! Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі паведамляе, што з 4 па 7 кастрычніка праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нелегал”, накіраванае на супрацьдзеянне незаконнай міграцыі.

РАСК

27 верасня ўзбуджаны 2 крымінальныя справы па фактах крадзяжу маёмасці з легкавых аўтамабіляў. Раней судзімы жыхар аг. Краснае, будучы пазбаўленым права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, у нецвярозым стане быў затрыманы супрацоўнікамі ДАI за рулём матацыкла.

Па матэрыялах АБЭЗ распачаты крымінальныя справы ў дачыненні асіпаўчаніна, які 1 і 4 жніўня 2015 года растраціў даручаную яму маёмасць крамы на агульную суму 7 млн недэнамінаваных рублёў.

ДАI

Папярэджана 107 фактаў парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнуты 2 нецвярозыя вадзіцелі, 18 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 30 пешаходаў. Адбылося 10 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнымі стратамі.

АУСТ

Узбуджана крымінальная справа, складзена 48 адміністрацыйных пратаколаў і 17 матэрыялаў аб здарэннях, устаноўлена месцазнаходжанне 3 асоб, што знаходзіліся ў вышуку. Суправоджана 48 цягнікоў, з якіх знята 5 правапарушальнікаў.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 24 чалавекі, у тым ліку самагоншчык, 8 парушальнікаў правілаў дарожнага руху, 11 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе.

Спецізалятар

Для працверажэння размешчана 45 чалавек, сярод іх 5 жанчын, 2 сямейныя скандалісты, 3 пенсіянеры і іншагародні грамадзянін.

РАНС

26 верасня загарэлася гаспадарчая пабудова ў в. Цэль — не стала дашчанага хлява.

2 кастрычніка агнём знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце, закураны сцены дачнага дома на ст. Уборак Лапіцкага сельсавета.

IАЖіРС

Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства, 2 — лесакарыстання.

Последние новости

Общество

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

27 августа 2025
Читать новость
Культура

Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа

27 августа 2025
Читать новость
Общество

На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 августа для всех знаков зодиака

27 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем