Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 26 студзеня па 1 лютага выяўлена 3 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства: канфіскаваны самагонны апарат, 60 літраў брагі і 0,5 самагона. Выяўлена тры трупы, у тым ліку 26-гадовага мужчыны-самазабойцы.

РАСК

Распачата 9 крымінальных спраў, з іх 4 — па крадзяжах, столькі ж — па фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў.

Так, 26 студзеня заведзена справа ў дачыненні непрацуючага жыхара Валожынскага раёна і егера Градзянскага лясніцтва, якія каля в. Лочын незаконна здабылі самку дзіка. Праз дзень — супраць невядомага, што захоўваў у пад’ездзе шматпавярховага дома па вул. Сумчанкі скрутак з фольгі з 0,233 г парашка, які, па заключэнні экспертызы, змяшчае ў складзе небяспечнае псіхатропнае рэчыва. 30 студзеня — у дачыненні да 34-гадовага мужчыны, у хаце якога ў в. Вяззе выяўлена і канфіскавана 1,3442 г марыхуаны.

У гэты ж дзень раней судзімы непрацуючы бабруйчанін адкрыта выкраў у краме “Родны кут” пас. Ялі-зава каўбасныя вырабы на суму 117.243 рублі. Частка выкрадзенага канфіскавана, распачата крымінальная справа.

ДАI

Папярэджана 147 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 3 нецвярозыя вадзіцелі, 33 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 19 аўтамабіліс-таў, якія выкарыстоўваюць летнія шыны ў зімовы перыяд. Адбылося 8 ДТЗ.

29 студзеня ў 14.20 жыхар г. Чэрыкаў, рухаючыся на аўтамабілі «Опель-Астра» ад в. Цэль, не спра-віўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. У выніку ДТЗ пасажырка з цяжкімі траўмамі дастаўлена ў бальніцу. У дачыненні кіроўцы, які знаходзіўся ў нецвярозым стане, узбу-джана крымінальная справа.

АУСТ

Складзена 136 адміністрацыйных пратаколаў, су-праводжана 158 цягнікоў, з якіх знята 12 правапарушальнікаў. Знойдзена 4 злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку. Зафіксавана 5 фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 45 л вадкасці з утрыманнем спірту. Заведзены крымінальныя справы па крадзяжы і незаконным абароце наркотыкаў.

Спецізалятар

Для працверажэння размешчана 5 жанчын і 29 мужчын.

РАНС

31 студзеня ў выніку пажару ў в. Булгары Вяззеўскага сельсавета знішчаны веранда і дах, пашкоджаны перакрыцце, сцены і маёмасць жылога дома.

Увага! Па 27 лютага праводзіцца рэспубліканская акцыя “Бяспека — у кожны дом”.

IАЖіРС

Складзена 5 пратаколаў за парушэнне правілаў рыбалкі.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем