Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 206 правапарушэнняў, пакараны два нецвярозыя вадзіцелі і адзін, які не прадаставіў перавагу ў руху пешаходу; пяць “бяспраўнікаў”, два з якіх паўторна на працягу года; 18 парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей; 39 пешаходаў і веласіпедыстаў, тры з якіх былі нецвярозыя. Зафіксавана пяць ДТЗ.

З пачатку года ў ходзе правядзення трох рэйдаў, накіраваных на выяўленне парушэнняў правіл прыпынку (стаянкі) на месцах, прызначаных для паркоўкі транспартных сродкаў інвалідаў, спынена 23 парушэнні.

У РАНС паведамілі: 27 кастрычніка на пажары жылога дома на вул. Андрыевіча ў в. Градзянка загінуў мужчына 1966 года нараджэння. На наступны дзень на вул. Садовай у аг. Краснае полымем пашкоджана лазня. Прычыны абодвух пажараў устанаўліваюцца.

Выконвайце правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і не дапускайце курэння ў доме, сачыце, каб запалкі былі патушаныя пасля выкарыстання!

Дэпартаментам аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты чатыры асобы, што здзейснілі дробныя крадзяжы, дзве — з’яўляліся ў грамадскіх месцах нецвярозымі.

ІАЖіРС складзены два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл перавозкі драўніны.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем