Хроніка здарэнняў

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зарэгістравана 7 ДТЗ; папярэджана 178 правапарушэнняў, за невыкананне ПДР пакараны 30 веласіпедыстаў і пешаходаў, 2 нецвярозыя вадзіцелі, 4 “бяспраўнікі”, 12 аўтааматараў, якія не прытрымліваліся патрабаванняў правілаў перавозкі дзяцей.

Увага! Па 19 красавіка праводзіцца прафілактычная акцыя “Цвярозы вадзіцель” з мэтай папярэджання і спынення фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі ў стане ап’янення. Паважаныя землякі, паведаміўшы аб такіх трывожных фактах па тэл. 102, вы можаце выратаваць чыё-небудзь жыццё!

Аддзелам Дэпартамента аховы прыцягнуты да адказнасці 3 асобы, што здзейснілі дробныя крадзяжы.

Па даных РАНС, 5 чысла ў Вяззі полымем пашкоджана гаспадарчая пабудова, 9-га — знішчаны дах і маёмасць прыватнага дома ў Ліпені, праз дзень гарэлі лазня ў Замошшы і жылы дом у Ручаі.

ІАЖіРС складзены 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнні правілаў рыбалоўства, 4 — лесакарыстання.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость