Хроника происшествий. Осиповичи

Хроника происшествий. Осиповичи

Хроніка здарэнняў

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 158 правапарушэнняў, пакараны нецвярозы вадзіцель, 8 “бяспраўнікаў”, 2 з якіх паўторна на працягу года, 4 парушальнікі правілаў абгону і 8 — перавозкі дзяцей, 11 пешаходаў і веласіпедыстаў. Зафіксавана 4 ДТЗ.

З 12 па 14 сакавіка, падчас правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па папярэ-джанні дарожна-транспартных здарэнняў, звязаных з парушэннямі правіл абгону і выездам на паласу сустрэчнага руху, выяўлена 64 парушальнікі, у тым ліку нецвярозы вадзіцель, 3 аўтааматары без праў і 2, якія не выконвалі правілы абгону.

Як паведамілі ў РАНС, 8 сакавіка гарэў прыватны дом у  зав. Паўднёвым. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцце, сцены і маёмасць.

13 чысла ў 11.01 у цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне з РАУС аб тым, што ў райпаліклініцы ў ліфце заблакіраваны людзі. На месцы было ўстаноўлена, што там знаходзяцца  2 чалавекі. З дапамогай ручнога інструменту шкляныя дзверы былі адчынены. Пацярпелыя, пенсіянеры, былі перададзены работнікам хуткай дапамогі. Сямейную пару даставілі ў бальні-цу, пасля медагляду мужчына быў шпіталізаваны.

Дэпартаментам аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 асобы, што здзейснілі дробныя крадзяжы.

ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правіл вывазкі драўніны.

Райінспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з 1 па 15 сакавіка праведзена 8 маніторынгаў тэрыторый горада і раёна, 1 мерапрыемства тэхнічнага характару, 5 абследаванняў, па выніках якіх выяўлена 36 парушэнняў. Выдадзена 1 прадпісанне, 32 пункты рэкамендацый, накіравана 5 інфармацыйных лістоў. За парушэнне іншых патрабаванняў заканадаўства аб абыходжанні з адыходамі складзены 2 пратаколы. Да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на агульную суму 105 базавых велічынь прыцягнуты па адной фізічнай і юрыдычнай асобе.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость