Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

На вуліцы ў в. Орча знойдзены труп мясцовай жыхаркі без прыкмет гвалтоўнай смерці. Паступіла паведамленне ад адміністрацыі сельгаспрадпрыемства аб крадзяжы з фермы ў в. Лучыцы металічнага інвентару на суму 849 руб. 26 кап. АБЭЗ  устаноўлена, што крадзеж здзейсніў раней не судзімы работнік. Асіпаўчанка звярнулася ў райаддзел з заявай аб тым, што пасля распівання спіртнога ў лесе з 2 наглядна знаёмымі грамадзянамі з сумкі зніклі кашалёк і залатыя завушніцы. 26 красавіка невядомы беспадстаўна разбіў 2 шкла ў дзвярах крамы па вул. Iнтэрнацыянальнай. У той жа дзень каля 18 гадзін машыніст грузапасажырскага цягніка Градзянка-Асіповічы, у якім знаходзілася 45 пасажыраў, выявіў, што паблізу прыпыначнага пункта в. Осава разабраны стык чыгуначнага палатна.

РАСК

Распачата 2 крымінальныя справы па фактах крадзяжоў веласіпедаў, 4 — маёмасці з дачных дамоў. 60 л віна коштам 69 рублёў выкралі 2 раней судзімыя жыхары аг. Лапічы са склепа дома аднавяскоўца-пенсіянера. Работнік завода, карыстаючыся службовымі паўнамоцтвамі, вясной 2015 года даў указанне зрабіць 55 жалезабетонных вырабаў коштам 1065,35 рубля, якія ўсталяваў на асабістым дачным участку. Выкрадзенае канфіскавана. Распачата справа ў дачыненні да 8-класніцы, якая скрала  тэлефон коштам каля 165 руб. у вучаніцы 5 класа. Жыхар в. Жыцін размясціў у сацыяльнай сетцы відэаролікі парнаграфічнага характару.

ДАI

Папярэджана 96 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі і 24 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 14 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 6 ДТЗ.

Увага! Па 6 мая праходзіць рэспубліканская акцыя “Пачні сезон без парушэнняў!”, накіраваная на прафілактыку здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў, якія кіруюць двухколавым транспартам.

АУСТ

Устаноўлена месцазнаходжанне асобы ў вышуку, складзена 57 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 42 цягнікі, з якіх знята 5 правапарушальнікаў.

РАНС

Увага! З мэтай недапушчэння ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, папярэджання гібелі дзяцей ад пажараў, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у перыяд з 12 мая па 2 чэрвеня пройдзе прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”.

IАЖіРС

Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы па фактах парушэння правілаў рыбалоўства.

Последние новости

Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем