Отвечает участковый инспектор милиции

— Сусед па лесвічнай пляцоўцы выгульвае вялікага сабаку без намордніка. Пры гэтым небяспечная жывёла праходзіць міма людзей у пад’ездзе і на вуліцы. Якія меры прыняць?
Старшы ўчастковы інспектар Сяргей Дзягоўчанка:
— Пасля звароту да ўчастковага або на лінію 102 пасля апытання сведак інцыдэнту ў дачыненні да суседа будзе складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 16.30 КаАП за парушэнне правіл утрымання хатніх жывёл.