Отвечает участковый инспектор милиции

— З аўтамабіля, які стаяў на стаянцы, невядомы скраў набор ключоў коштам 50 рублёў. Што рабіць?
Участковы інспектар Іван Прыбыльскі:
— Пасля вашага звароту на лінію 102 або да ўчастковага інспектара ў дачыненні да гэтай неўстаноўленай асобы будзе пачаты адміністрацыйны працэс па артыкуле 11.1 “Дробны крадзеж” КаАП краіны, так як сума шкоды складае менш за дзве базавыя велічыні. Пасля правядзення працэсуальных дзеянняў у выпадку ўстанаўлення асобы вінаватага ў дачыненні да яго будзе складзены адміністрацыйны пратакол.